НАРАЧ 
Дзень шэры быў. 
Плылі над намі хмары. 
Дождж марасіў 
Па верасах густых. 
Але мы ў час 
Прыехалі на Нарач, 
У спрэчку хваль 
I сосен векавых. 
 
Грымела Нарач 
Гатаўскаму бору: 
– Дарэмна ты 
Пільнуеш курганоў, 
Аддай маім 
Усьпененым прасторам 
Спачыўшых пад крыжамі 
Рыбакоў! 
 
Не аддасі, – 
Я днём і ноччу буду 
Іх шумам, 
Крыкам кагарак будзіць, 
Рваць з-пад тваіх карэньняў 
Жвіру груды 
I ў берагі крутыя 
Хваляй біць! 
 
А бор шумеў: 
– Я не аддам табе іх. 
Яны мае, 
З маёй жывой сасны 
Калыскі іх 
I хаты, што чарнеюць, 
Крыжы 
I востраносыя чаўны!.. 
 
Змагаліся дзень цэлы 
Бор і Нарач, 
Ды хвалі возера 
Усё-ж перамаглі. 
I рынулі у тонь 
Зялёнай хмарай 
Падмытыя сасновыя 
Ствалы. 
 
I вечарам, 
Пры ціхіх, летніх зорах, 
Мы ўбачылі: 
Палалі трысьнікі, 
Плылі ў чаўнах 
Ад Гатаўскага бору, 
Устаўшы з валатовак, 
Рыбакі. 
 
Люблю твае, Нарач, 
затокi i тонi, 
Як вецер густыя туманы 
развесiць, 
Цi пена срабрыста 
на хвалях зазвонiць, 
Цалуючы зоры, 
калышучы месяц. 
Люблю, калі ў сонцы 
гарыш пазалотай, 
Раскінуўшы сінія хваляў 
палотны, 
Ці шэрымі днямі 
сумуеш маркотна 
З рыбацкімі песнямі, 
з шумным чаротам. 
Люблю твае буры, 
твае навальніцы, — 
Ў іх чую, як песні, 
 жыццё маладое... 
І хочацца блізка грудзьмі 
прытуліцца 
Да чорных ад гневу 
магутных прыбояў...
				
	Литература
	
		
		
								
				
							
			
	
		
			Подскажите, пожалуйста, красивые стихотворения классиков про озёра (реки) Беларуси
Похожие вопросы
- Подскажите, пожалуйста, красивое стихотворение...
- Подскажите, пожалуйста, красивое стихотворение.
- Пришлите, пожалуйста, красивые стихотворения классиков о любви, жизни, родине.
- ребята! подскажите пожалуйста красивое стихотворение ! чтоюы понравиллось девушке!) может есть у кого-нить красивые?
- Подскажите пожалуйста красивое стихотворение!
- подскажите пожалуйста, красивое стихотворение для мамы????
- Подскажите, пожалуйста, красивое стихотворение Тютчева.
- Подскажите пожалуйста красивое стихотворение Фета, Тютчева или Некрасова. Желательно про любовь =)
- Подскажите, пожалуйста, красивое стихотворение о войне.
- Подскажите пожалуйста красивое стихотворения Б. Пастернака на тему любви. Пастернака на тему любви
 
			