Янка Купала
Роднае слова
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш як жыло!
Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.
Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымі ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
Адам Мiцкевiч
БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСКУЮ МОВУ]
Вялікую прастору.. .займае краіна паміж Дняпром, Чорным морам, Бугам і Нёманам. Яна даўно згубіла агульную назву, бо розныя пакаленні, якія жылі тут, не прызнаюць ужо імя славян за сваё родавае.. .Нарманы і ляхі прыходзілі сюды са сваёй уладай, і схіляліся яны то пад скіпетрам рускіх князёў, то пад уладай Польшчы. З той пары, калі іх заваяваў дом Рурыка, яны былі ў складзе рускіх земляў... Тут сутыкалася каталіцкая рэлігія з усходняй царквой, шляхецкая Рэч Паспалітая з сістэмай самаўладства... 1
* * *
...З усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Менскай і Гарадзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі «Літоўскі Статут» напісаны іхняй мовай, сама гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найменш змененай. Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце2.
* * *
...Мова поўдня Расеі - маларуская, на якой гаворыць амаль дзесяць мільёнаў чалавек, бясспрэчна, сама музычная, сама паэтычная і звонкая, але яна ніколі не была настолькі развітой, каб стаць мовай літаратурнай. На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай, таксама размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта сама багатая і сама чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі. Мова велікаросаў, на якой гаворыць амаль гэтулькі ж чалавек (трэба выключыць адсюль фінска-маскоўскі дыялект, які моцна ад яе адрозніваецца) , вылучаецца багаццем і чысцінёй, але ў ёй няма ні цудоўнай прастаты беларускай мовы, ні гарманічнасці і музычнасці маларускай... 3
Домашние задания: Другие предметы
Нужно найти высказывания белоруских поэтов про бел. мову. . .
Похожие вопросы
- напишите хар-ку героев "пинской шляхты" Дунин-мартинкевич (на бел мове)
- Сочинение на бел мове на тему что такое счастье
- прыказки и афарызмы пра слова на бел мове
- Помогите пожалуйста! Мне нужно найти 2 высказывания о русском языке великих писателей. Заранее спасибо)
- длинные высказывания русских поэтов про русский язык
- Нужно 3 высказывания о Блоке, с авторами этих высказываний. ПОмогите!!! Если не сделаю училка убьет!!! 9(((
- Напишите пару высказываний об укр языке. Мне нужно несколько высказываний об украинском языке на украинском языке
- где найти высказывания русских классиков о русском языке
- нужно найти 5 предложений с причастными оборотами 7 класс
- Помогите Найти песню "О Днепре" , мне нужно найти авора песни и автора музыки!!Помогите плиз!!!!