Жанчына… Жанчына-беларуска на працягу многіх і многіх стагоддзяў з’яўляецца прыкладам высокай красы ў самых розных праявах жыцця.
Жанчына-Маці, жанчына-Працаўніца, жанчына-Асветніца, жанчына-Змагарка, творчая Асоба, альбо проста Каханая, чый вобраз паэты і пісьменнікі з усёй сваёй натхнёнасцю і замілаваннем узнеслі на такую вышыню, што яны яркімі зоркамі ззяюць і свецяць нам і па сённяшні дзень.
Вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры ёмісты і разнастайны, але ж агульным застаецца тое, што на гэты вобраз ускладзена вялікая і святая місія на зямлі, бо і сусвет счарсцвее “без ласкі вялікай жаночай”.
Адным з самых яскравых і шчырыхжаночых вобразаў у беларускай літаратуры я лічу вобраз Ганны Чарнушкі у рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа. Колькі разнастайных пачуццяў выклікае гэтая дзяўчына! Колькі хваляванняў мы адчуваем, калі сачым за яе жыццём!
Упершыню мы бачым Ганну, калі ёй ужо пятнаццаць-шаснаццаць гадоў. Гэта ганарлівая, гарачая, нястрыманая дзяўчына. “Хлопцы і гарнуліся да яе і нібы пабойваліся. Акрамя таго, што стрымлівала Ганніна задзірыстасць і ганарлівасць, ім помнілася, што не лішне асцерагацца і яе язычка”, - піша Мележ пра сваю гераіню. І сапраўды, Ганну баяліся ўвесці ў гнеў, таму што тады яна ўвогуле забывалася на ўсё, губляла самакантроль.
Здзіўляе тое, што ўсе гэтыя моцныя рысы характару сумяшчаліся за прывабным і сціплым знешнім выглядам Ганны: “З аблічча – дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая – худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія”. З якой любоўю аўтар апісвае нам чорныя, густыя косы, румяныя шчокі і вочы… Вільготна-цёмныя, як спелыя вішні, глыбозныя вочы… Колькі ўсяго ў гэтых вачах! Там і пакуты, і шчасце, і хваляванне – усё ў Ганніных вачах.
Далее тут http://www.school-city.by/index.php?id=13616&option=com_content&task=view
Домашние задания: Другие предметы
характеристика вобраза ганны чарнушки
Похожие вопросы
- Уладзимир Караткевич "Паром на Бурнай рацэ" Вобраз горава (характеристика) Вобраз горава
- Вобраз дзяцей у апавяданни Янки Брыль строчные хлеб
- Пожалуйста выложите кто нибудь сочинение на тему)------Жаночыя вобразы ў п'есе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
- помогите написать сочинение на белоруском на тему : "Вобраз Сымона у творы "Раскiданае гняздо""
- Вобраз Вольги Лянович па аповесци "Гандлярка и поэт". Сочинение по белорусской литературе.
- Праблема здрадніцтва у аповесці В. Быкава "Знак бяды".Вобразы Гужа, Каландзёнка, Недасекі.
- вобраз Волечки Нявада у рамане "Пошуки будучыни",помогите плиз)))
- Напишите пожалуйста "Вобраз галоунага героя твора Мэры Кэт М.Лупсякоу". Заранее спасибо*
- Вобраз Рыбака у аповесці сотнікаў
- Беларусская литература 10 класс, контрольное сочинение: Людзі на балоце :Драматызм лёсу Ганны Чарнушкі