Домашние задания: Другие предметы

Анализ або водгук на верш М Багдановича "Санет" Срочно нужен анализ. Помогите пожалуйста.

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,

Над хвалямі сінеючага Ніла,

Ужо колькі тысяч год стаіць магіла:

У гаршку насення жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшыя былі,

Усё ж такі жыццёвая іх сіла

Збудзілася і буйна ўскаласіла

Парой вясенняй збожжа на раллі.

Вось сімвал твой, забыты краю родны!

Зварушаны нарэшце дух народны,

Я верую, бясплодна не засне,

А ўперад рынецца, маўляў крыніца,

Каторая магутна, гучна мкне,

Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

Прыведзены «Санет» (1911) абагульняе лес народа, што вякамі рвецца да святла і свабоды. Але ў «Санеце» ёсць і празрыстыя алюзіі, намёкі на тое, што было для чытача памятным учарашнім ці нават сённяшнім днём. «Зварушаны нарэшце дух народны» — ці не 1905 год маецца тут на ўвазе? А вера, што тэты дух «бясплодна не засне»,— ці тэта не водгук на вельмі канкрэтныя абставіны паслярэвалюцыйнай рэакцыі?

Мы хочам сказаць, што ў аснове палітычнай надзённасці Багдановіча — амаль заўсёды маральнае і прыгожае, як уласцівасці народнага духу, як абяцанне і зарука іншай, лепшай будучыні. I нават той верш, дзе найбольш акрэслена і выразна выяўлены чаканне каранных змен, прага радыкальнага абнаўлення, цалкам пабудаваны на вобразах, на жаль, не заўсёды пазначаных асобай свежасцю і навізной, але, як правіла, з адценнем прыгожага, ідэальнага:

Устань, навальніца, мкні нанова,

Узвый, вецер, з ёю заадно!

У віхры ўляціць палова,

Пакіне чыстае зярно.

Удар, цыклон, удар на мора,

Цалуй яго ў глухое дно,

Усплясні ваду — і перлаў горы

На бераг выкіне яно.

Вера паэта ў лепшую будучыню падтрымлівалася ў ім яшчэ і памяццю аб вынослівасці і сіле продкаў, якія з веку ў век змагаліся з хаосам неразумнай прыроды, прабіваліся скрозь «абшары лясоў», «покуль сонца здалела ўсё... асвяціць».

3 гэтых дзедаў суворых прыклад нам бы ўзяць — Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачакаема дня, Калі нас не здалее змаганне злякаць.
Мария Кондрич
Мария Кондрич
67 208
Лучший ответ
спасибо, а то заебался сам думать)
Nata Ivanova хааах харош