Школы

Помогите найти диктант по бел. язу. Название "Бабрыная бяда" очень надо

Бабрыная бяда
На рэчцы і на возеры Беліч, якое толькі па вялікай вясновай вадзе злучалася з ракой, было шэсцьдзесят бабрыных дамкоў, жыло ў іх каля ста пяцідзесяці баброў. Жыло да той зімы, калі прыйшла бяда. Без снегу пад самы Новы год прыціснулі моцныя маразы. Рэчка стала. І тут пачала прыбываць вада, як увесну ўсё роўна. Але ўвесну вада сыходзіла ў балоты і паглыналася імі, цяпер жа ўсё было скавана лёдам. Рэчка выйшла з берагоў, затапіла ўсе даліны і лагчыны. Затапіла, заліла па самыя стрэхі і бабровыя хаткі.
Бабры выхапіліся са сваіх хат, абляпілі стрэхі і плакалі, плакалі горкімі бабрынымі слязьмі. Гледзячы на іх, адварочваліся, хавалі вочы і вяскоўцы: чым яны маглі дапамагчы сваім меншым братам? Калі б на тое бабрыная ахвота і згода, паразбіраліб іх па сваіх хатах, але звер не разумее, што на карысць яму. Плача над сваёй хаткаю наўзрыд, ножкі, ручкі складзе і заліваецца ў тры ручаі, а ў рукі не даецца: не верыць ён чалавечай спагадзе і дабрыні. А можа, недарэмна, што не верыць…
Былі ў вёсцы бабры, ды за адну ноч звяліся. Амаль што ўсіх знішчылі. У каго толькі рука паднялася, хто нажыўся з бабрынага гора? Не, не будзе яму ўсё роўна шчасця, не прынясуць яму багацця бабрыныя гаручыя слёзы. (208 слоў)

)

ылі ў вёсцы бабр
Вера Герасютенко
Вера Герасютенко
34 547
Лучший ответ