Нiчога няма.
Толькi пра твочасць ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА трошкi. Але ж нешта зныдзеш! Навогул пытанне трэба задаваць на гэтым сайце: help.np.by
Перш-наперш нам трэба памятаць, што творы Я. Баршчэўскага напісаны пад уплывам рамантычнае літаратуры, пад уплывам А. Міцкевіча. Трэба памятаць, што рамантыкі не адно толькі збіралі ды выдавалі фальклор сваіх народаў (такіх, зрэшты, варта называць перадрамантыкамі). Рамантыкі, выкарыстоўваючы айчынную архаіку, пры дапамозе алегорый і сімволікі гаварылі пра нацыянальнае і палітычнае жыццё свайго краю, апелявалі да пачуцця чалавечае і нацыянальнае годнасці, падказвалі шляхі служэння Бацькаўшчыне. Рамантыкі займаліся міфатворчасцю. Ва ўмовах акупацыйнага пераследу рамантыкі мусілі звяртацца да іншасказальных формаў творчасці, да прытчы. Менавіта гэты шлях абраў Я. Баршчэўскі.
Па пэўных прычынах раней (і па зусім незразумелых сёння) пытанне прытчавага характару твораў Я. Баршчэўскага, праблема прытчавасці ў нашай літаратуры зусім не ставілася. Хоць магчымасці для гэтага былі: многія жанры беларускага фальклору (чарадзейныя казкі, казкі пра жывёлаў, балады) , паэзія ды проза “нашаніўскага” часу (навелы Я. Коласа, апавяданні М. Багдановіча) , а таксама асобныя, хоць і нешматлікія творы нашага часу (В. Быкава) даюць прыдатны і ўдзячны матэрыял дзеля грунтоўнага аналізу алегарычнае сістэмы, уласцівай беларускаму менталітэту.
На нашу думку, Я. Баршчэўскі звярнуўся да жанру прытчы з-за некалькіх прычынаў. Па-першае, яму, выхаванаму езуітамі ў любові да Бібліі, яна была блізкаю, яна была ўзорам літаратурнага твора. Па-другое, у тагачаснай грамадскай атмасферы толькі з дапамогаю алегорый, іншасказанняў можна было ўплываць на чытача (больш дакладна – толькі літаратурны твор прытчавага характару мог трапіць да чытача) .
Я. Баршчэўскі пісаў, што “не пераймае формаў, якія любілі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія”[4], бо сапраўды не мог ісці іхнім шляхам: тыя тэмы ды праблемы еўрапейскіх літаратураў не былі актуальнымі для Беларусі. Зусім верагодна, што ён мог напісаць мастацкі твор (ці шэраг твораў), дзе расказаў бы пра жыццё беларускага грамадства. Перадусім, ён добра ведаў гэтае жыццё: як у асяроддзі пецярбурскіх беларусаў, так і на Бацькаўшчыне. Але проста расказаць пра тое, што ён ведаў, Я. Баршчэўскаму было мала. Яшчэ раз паўторым: стварэнне літаратурных тэкстаў на ўзор заходнееўрапейскага прыгожага пісьменства было неактуальным для Беларусі, для краю, які не меў дзяржаўнасці, над якім вісела пагроза поўнае асіміляцыі. Зусім відавочна, што патрыёт роднага краю Я. Баршчэўскі мусіў шукаць пэўныя шляхі дзеля звароту да розуму ды сэрцаў сваіх суайчыннікаў.
Мы не ведаем, хто і што паўплывала на пісьменніка. Верагодна, асноўную ролю тут адыграла творчасць Генрыка Равускага. Якраз ягоны літаратурны талент, ягоная літаратурная праца і з’явіліся тым штуршком, які змусіў Я. Баршчэўскага звярнуцца ў сваёй творчасці да да тае ж тэмы, якую выдатна адлюстраваў ва “Успамінах Сапліцы” вядомы тагачасны пісьменнік. А падцэнзурныя ўмовы штурхалі Я. Баршчэўскага на адзінамагчымы шлях – шлях прытчы.
Зрэшты, пэўную ролю Р. Падбярэскага таксама нельга адмаўляць у гэтай справе. Згадаем ягоныя “Лісты пра Беларусь”[5]. Р. Падбярэскі, дзякуючы сваім сувязям з славянафіламі (прынамсі, у маскоўскі перыяд свайго жыцця) , ведаў пра нацыянальна-вызвольную барацьбу паўднёва-славянскіх народаў, ведаў пра ролю літаратуры ў тагачасным грамадскім руху.
Школы
сочинение на тему "Алегарычны сэнс вобраза белай сароки у творы Шляхциц завальня"? срочно... =(((
ох бля я тетрадку с того класса то выкинула ...
Похожие вопросы
- Помогите составить сочинение на тему Образ Петра 1 и Карла 12 в поэме "Полтава" срочно!
- Сочинения на тему "Человек на которого я хочу быть похожим". Пожалуйста помогитее срочно надо
- Сочинение на тему"Экономика меняется вместе с жизнью Вайн". помогите найти пожалуйста!!! срочно!!!
- Сочинение на тему- Связь природы и человека в сказке-были "Кладовая солнца". СРОЧНО!!! Объем текста 150 слов!
- напишите кто-нибудь сочинение..вобраз Машэки у поэме Янки Купалы "Магила льва"очень надо(
- ПОЖАЛУЙСТА СРОЧНО СРОЧНО СРОЧНО ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА СРОЧНО ПОЖАЛУЙСТА С СОЧИНЕНИЕМ СРОЧНО ПОЖАЛУЙСТА.
- срочно.прошу помочь.важное сочинение.помогите подредактировать ,что то добавить,изменить,добавить терминов.срочно...)
- Очень срочно нужно сочинение на тему одиночества в стихотворениях Лермонтова.
- пожалуйста помогите!! где можно найти сочинение любовь фархада и ширинумоляю помогите !!!очень срочно!!!
- нужно срочно сочинение на тему нет уз святее товарищества как доказал тарас бульба!!! помогите!!!