Литература

краткое содержание рассказа сябры на бел. яз. очень нужно!!!

Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч вучыліся ў адным класе, сядзелі
на адной парце і жылі на адной кватэры. У школе ўсе казалі, што іх і вадой
не разальеш. I гэта сапраўды было так. Калі на вуліцы, гуляючы ў снежкі,
Грыша адчуваў сябе пераможаным, то на дапамогу ён клікаў Лёню. I, наадварот,
Лёня, які вучыўся слабей за Грышу, за дапамогай звяртаўся таксама толькі
да сябра. Грыша ніколі не адмаўляўся, а толькі трос Лёню за чуб і прыгаворваў:
— Эх ты, галава — два вухі!
Лёня вырываўся з сябравых рук і нязлосна пагражаў:
— Пусці, а то як трэсну!..
— Ану, давай паспрабуем, хто каго адолее...— зухавата падстаўляў
плячук Грыша.
Лёню не хацелася паддавацца.
Хлопцы браліся дужацца і, падскокваючы, нібы два пеўні, намагаліся адзін
аднаго перахітрыць, падставіць ножку і пакласці, як сапраўдныя барцы,
на абедзве лапаткі. Нязлосныя тумакі, вядома, не ішлі ў разлік.
Іх хапала і пераможцу і пераможанаму.
Сварка, тая сварка, якая звычайна так прыніжае ў нашых вачах людзей,
адбылася паміж імі зусім нечакана.

Продолжение http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/алена-васілевіч/алена-васілевіч-сябры.html
ИС
Ирина Суржикова
63 590
Лучший ответ
СЯБРЫ
Дзед Макар любіў свайго сабачку. Ён быў роднай душой, верным, адданым. Аднойчы сабачка паводзіў сябе дзіўна. Ён то кідаўся да дзеда, то адбягаў, нібы штосьці прасіў.
Дзед пайшоў за сабачкам. Стары асцярожна расхінуў па- рэчкавыя галінкі і ўбачыў вожыка. Спачатку дзед падумаў, што той нежывы. Аднак вожык заварушыўся. Дзед уважліва прыгледзеўся і зразумеў, што вожык паранены кавалачкам шкла.
Дзядуля зажывіў вожыкаву ранку гаючай маззю. Не гаўкаў на вожыка і сабака. Ён толькі віляў хвастом, даваў зразумець, што ён таксама гаспадар.
Пасля гэтага ў двары наступіў мір. Дзед з радасцю паглядаў, як сябры пілі малако з адной талеркі (Паводле К. Камейшы).

Похожие вопросы