Прочее образование

помогите пожалуйста найти онлайн книгу Петрашкевич "написанае застаецца"

Алесь Петрашкевіч з'яўляецца адным з самых вядомых беларускіх драматургаў. Ён аўтар п'ес «Трывога» , «Соль» , «Укралі кодэкс» , «Мост упоперак ракі», «Злыдзень» , «Напісанае застаецца» , «Прарок для Айчыны» , «Куды ноч, туды сон» , «Змова» . Творам драматурга ўласцівы публіцыстычнасць, дынамізм сюжэта, спалучэнне народнага гумару і вострай сатыры.

У драме «Трывога» выкрываецца адна з заган чалавечага жыцця — п'янства. Міхась Дабрынеўскі, 18-гадовы трактарыст, ратуючы хату сваёй нявесты Алены Матулевіч, падстаўляе свой трактар пад «Веларуса» , якім кіраваў Сцёпка Юрскі. Сцёпка гіне, Алена ў выніку трагедыі страчвае зрок. Аўтар б'е трывогу, напамінаючы, што гарэлка губіць людзей, калечыць людскія лёсы, разбурае сем'і, прыносіць непапраўныя страты. Непрымірымыя адносіны да п'янства і алкагалізму, жорсткая крытыка бюракратызму, шуміхі і фармалізму ў змаганні за «сухі закон» выяўляюцца ў п'есе-фантасмагорыі «Куды ноч, туды сон» .

Адна з п'ес А. Петрашкевіча — «Соль» — прысвечана экалагічнай сітуацыі вакол калійнага камбіната. Аўтар выкрывае дэмагогію, фалыпывыя лозунгі і фразы, прагматычныя інтарэсы генеральнага дырэктара Хазяінава, яго памочніка Шашаля, правяраючага Калуна-Каралевіча. Ён адстойвае чысціню вады, паветра, глебы, жывёльнага і расліннага свету, змагаецца супраць варварскага спосабу здабывання солі, пры якім забруджваецца ўсё наваколле.

П'еса А. Петрашкевіча «Мост упоперак ракі» — пра стан і ахову помнікаў гісторыі культуры на Беларусі. Канфлікт у ёй разгортваецца вакол лёсу драўлянай цэркаўкі, старога замчышча і гарадзішча ў вёсцы Магіліцы, на месцы якіх архітэктары збіраюцца ўзвесці свінакомплекс Бекон-гарадок.

Падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі прысвечана гістарычная хроніка «Змова» . У трагедыі «Злавеснае рэха» і драме «У спадчыну — жыццё» драматург звяртаецца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.

Значнае месца ў творчасці А. Петрашкевіча займае гістарычная тэматыка. У трагедыі «Русь Кіеўская (Гора і слава) » расказваецца пра смерць старой княгіні Вольгі, барацьбу Святаслава з печанегамі, забойства Яраполка, пра расправу над полацкім князем Рагвалодам і яго дзецьмі, горкае замужжа Рагнеды, хрышчэнне кіяўлян у Дняпры. У складзе дзеючых асоб гістарычных п'ес А. Петрашкевіча «Напісанае застаецца» і «Прарок для Айчыны» — Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Мікалай Капернік і іншыя выдатныя дзеячы эпохі Адраджэння. вот!!
СА
Сергей Арапов
80
Лучший ответ