СЭРЦА, а не СЭРЦЕ
Сем'і сяброў, пісьменніка Кірылы Шыковіча і хірурга Антона Яраша, летам жывуць на дачы. У выхадны дзень Шыковіч запрасіў на абед Гукана, старшыню гарвыканкома. Некалькі гадоў назад яны разам напісалі кнігу пра дзейнасць падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. «Хрушчоўская адліга» многае змяніла ў свядомасці грамадства, таму пісьменнік лічыў патрэбным вярнуцца да падзей мінулага і хацеў ведаць, што на гэты конт думае аўтар «гісторыі», Гукан. Аднак Яраш, таксама былы падпольшчык, выказаў сумненне, ці варта цяпер, праз семнаццаць гадоў, варушыць былое. У свой час ён не пагадзіўся з ацэнкай гарадскога падполля, дадзенай у кнізе Гуканам. Пазіцыя сябра Шыковіча здзівіла і абурыла. Яраш растлумачыў: «...Калі ты сур'ёзна хочаш заняцца нашым падполлем, вось табе мая рука.. . А калі ты хочаш папсаваць старому чалавеку нервы, я ў такой гульні не ўдзельнічаю» .
Старшыня гарсавета на абед не прыехаў. Гаспадары дачы яго знайшлі на беразе ракі, калі адправіліся лавіць рыбу. Там Шыковіч падзяліўся сваім намерам вярнуцца да гісторыі гарадскога падполля, напісаць дакументальную аповесць. У намеры пісьменніка Гукан убачыў жаданне «прарэвізаваць рашэнне гаркома» .
Пасля праведзенага на прыродзе выхаднога старшыня гарвыканкома нечакана заспаў і з'явіўся на працу пазней, чым звычайна. Ля дзвярэй чакалі наведвальнікі. Першым у кабінет Гукан запрасіў маладога, нікому невядомага архітэктара. У яго быў арыгінальны праект забудовы мікрараёна. Але і займаючыся справамі, Гукан не мог забыцца на ўчарашнюю размову з Шыковічам — не пакідала адчуванне прыкрасці. Ён папрасіў намесніка старшыні аблвыканкома разабрацца, хто адводзіў Шыковічу і Ярашу ўчастак пад дачу, матывуючы сваю цікавасць распачатай прэсе кампаніяй супраць прыватнай уласнасці.
Антона Яраша, лепшага хірурга ў горадзе, папрасіў пра кансультаваць хворых малады калега. Яраш не любіў трэцяй бальніцы з-за галоўурача. З гадоў студэнцтва закаханая ў Яраша, Тамара Гаецкая не траціла надзею дабіцца ўзаемнасці, хоць даўно ўжо мела мужа і дзяцей. Заляцанні жанчыны апошнім часам сталі зусім непрыстойнымі, і Яраш ішоў на розныя хітрыкі, каб толькі не сустрэцца з Гаецкай у бальніцы. На гэты раз кабінет галоўурача абмінуць яму не ўдалося. Сітуацыя ўскладнялася яшчэ тым, што Ярашава жонка была страшна раўнівай.
Адна з хворых аказалася даўняй знаёмай доктара. Зося Савіч у гады вайны ўратавала яго ад арышту. Увесь пасляваенны час Яраш лічыў, што Зося загінула, і не шукаў яе. Жанчыне патрэбна аперацыя на сэрцы, і Яраш пераводзіць хворую, не адкладваючы справу на заўтра, у сваю клініку, Дамоў доктар вярнуўся позна. Чакаючы мужа, Галіна Адамаўна напрыдумвала неверагоднага і закаціла яму дзікую сцэну рэўнасці. Узрушаны высвятленнем адносін з жонкай, Яраш не можа заснуць. Ён паклікаў Шыковіча (той ноччу працаваў) і расказаў сябру пра сустрэчу з Зосяй Савіч, а таксама пра сваю дзейнасць у гарадскім падполлі.
Домашние задания: Другие предметы
где скачать сочинения по бел литу на тему сэрцэ на далони
Похожие вопросы
- сочинение по бел. литу 8 класс по "журавлиному крику" на тему чалавек и вайна
- бел.лит сочинение 9 класс
- напишите плз сочинение по русс. лит на тему "Да неужели все сводится к деньгам"
- Где можно скачать скачать сочинение по литер. " борьба чувства и долга в литер. произведении" Лескова "человек на часах"
- ОКР ПО бел.лит
- По бел. литу нужна характеристика героев произведения журавлиный крик (В. Быков). Кто сможет помочь буду оч благодарен!
- ПОМОГИТЕ ОЧЕНЬ НАДО БЕЛ ЛИТ НАСТАУНИК ЧАРЧЭННЯ
- ПОМОГИТЕ РЕБЯТ ВОПРОСЫ НУЖНЫ ПО БЕЛ ЛИТУ ответьте кому не сложно очень нужно заранее всем большое спасибо
- Где скачать сочинение по картине бродского летний сад осенью
- (каковы нравственные уроки грибоедовской комедии? "Горе от ума"). Где скачать сочинение на эту тему