Домашние задания: Другие предметы

Эвалюция характару Туляги (хто смяецца апошним)

Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з"яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi). Асаблiва актыунай стала яго дзейнасць пасля таго, як у iнстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставiць спiс навуковых прац дырэктара. Нямаючы нiводнай, Гарлахвацкi прабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклепау. I вось з яго легкай рукi былы настаунiк Варонежскай гiмназii Туляга раптам становiцца дзянiкiнскiм палкоунiкам, асiстэнтка Вера Мiхайлауна-распутнiцай i амаральнай жанчынай, прафесар Чарнавус - здраднiкам, ворагам народа, за што ен адхiляецца ад чытання лекцый, кнiга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой- студэнткай навiсла пагроза выключэння з iнстытута. Запалоханага Тулягу
Гарлахвацкi прымушае напiсаць за яго навуковы даклад.

Туляга сумленны, працавiты i сцiплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характара з"яуляецца баязлiвасць. Магчыма, каранi яе у былым жыццi Тулягi, прывучанага слухацца начальства, нiкому не пярэчыць, быць пакорлiвым. Страх
Тулягi, безумоуна, абумоулены i грамадскай атмасферай таго часу, калi iснавалi усеагульная падазронасць i недавер, калi чалавека без усякай прычыны маглi арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запуганы прайдзiсветам Гарлахвацкiм, Туляга згаджаецца напiсацт навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы свае становiшча вучонага-парабка,
Туляга паступова пазбауляецца уласцiвага яму страху. Нерашучы i баязлiвы, ен у канцы камедыi з"яуляецца самым актыуным у барацьбе з Гарлахвацкiм, у качатковым яго выкрыццi. Ен не толькi пiша даклад, якi паказау невуцтва лжэвучонага, але i з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзiць пауз Гарлахвацкага. Бязмоуна шлях героя да перамогi быу нялегкiм. Пераадолiць сваю баязлiвасць i нерашучасць яму памаглi чулыя адносiны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановiча. Дзякуючы iх намаганням зрываецца маска вучонага з невука i паклепнiка, высмейваецца падхалiмства i прыставальнiцтва, кар"ерызм i двурушнiцтва. Апошнiмi, на шчасце, смяюцца сумленныя
НС
Надежда Сергеева
91 655
Лучший ответ