Домашние задания: Другие предметы

помогите. нужно сочинение на тему основные мотивы творчасти Р. Барадулина только на белорускай мове

Ты прыйшоў з вайны і гора,
Ты – з малітвы,
Ты з разгневанага бору,
Ты смалісты.
Сто паэтаў цягнуць хорам,
Ты салістам.
Ты нібы святло ў лесе Ад каліны,
Ты ад самай добрай песні –
Ад Куліны.
Пімен Панчанка, "Паходжанне майго друга Рыгора Б. "

Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. У графе "прафесія" ён звычайна ставіць "літаратар". А хай сабе віратлівыя жыццёвыя пуцявіны прымусілі б яго быць інжынерам, фінансістам, медыкам, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з'явы і рэчы ён – паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура.

Ён тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад "сонца" у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага. Лёс Барадуліна, як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.

Рыгор Барадулін закаханы ў мову, яе палонны і яе ўладар. Ведае – гэта заўсёды набытак, шчасце, дараванае жыццём, гісторыяй. Скарб, які можна памнажаць і выдаткоўваць, захапляцца ім, дзяліцца ім з усімі. Нарадзіўся паэт на хутары Верасоўка Ўшацкага раёна ў сям'і рабочага ў 1935 годзе. Падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце пачынае публікавацца; пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газеты "Советская Белоруссія", часопісаў "Бярозка", "Беларусь", "Полымя". З 1972 г. працуе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура". Выступае ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі паэзіі "Маладзік над стэпам" у 1959 пасля паездкі разам з аднакурснікамі на збор ураджаю ў Кустанайскую вобласць, "Рунець, красаваць, налівацца" (1961), "Нагбом" (1963), "Неруш"(1966), "Адам і Ева" (1968), "Вяртанне ў першы снег" (1972), "Рум" (1974), "Абсяг" (1978), "Вечалле" (1980), "Амплітуда смеласці" (1983), "Маўчанне перуна" (1986), "Самота паломніцтва" (1990), "Міласэрнасць плахі" (1992), "Евангелле ад Мамы" (1995), творы сатыры і гумару і інш.

Барадулінская паэзія запомнілася адразу многім жывімі імгненнямі, адкрытасцю эмоцый, і да таго ж насцярожыла многіх. Тым больш, што пачынаў ён у канцы 50 – пачатку 60 – х гадоў, калі такі грамадскі рэзананс мела паэзія адкрытага дыскусійна-публіцыстычнага ўхілу, найбольш ярка і выразна прадстаўленая, можа, у вершах Еўтушэнкі. А тут усё больш пялёсткі, плёсы, матылькі, сонца, ветры, птушкі.

У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць. Радзіма, мова, маці – ад "Маладзіка над стэпам", першага яго зборніка, да "Евангелля ад мамы", апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін.

Яго першы зборнік "Маладзік над стэпам" выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ ў першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Барадулін, калі сказаць словамі Блока, - лірык па светапогляду, па светаадчуванню, па вельмі асабіста-эмацыянальнаму ўспрыняццю рэчаіснасці, што ўласціва далека не кожнаму. Паэтычны вобраз яго – амаль адзіная форма існавання думкі і перажывання.
Геннадий Макс......
Геннадий Макс......
55 628
Лучший ответ