Домашние задания: Другие предметы

Помогите. Киньте сачыненне па твору "Жураўліны крык" В. Быкава

Сёння на уроку мы закончылi вывучэнне аповесцi Васiля Быкава «Жураўлiны крык» . Гэтая аповесць, як i iншыя творы Быкава, што я прачытаў, — пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою i стану герояў, iх успамiнам i перажыванням. З усiх салдат, якiя засталiся на пераездзе затрымлiваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свiст. Вясёлы i знаходлiвы, Вiцька дапамагаў воiнам забыцца пра тое, што iх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалi ў салдат настрой. Вiцька Свiст сам вельмi шчодры чалавек i не любiць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмi добра раскрываецца ў эпiзодзе з салам Пшанiчнага. iншы на яго месцы мог бы дамовiцца з Пшанiчным i цiхенька з'есцi сала толькi ўдваiх. Але Вiцька так нiколi не зрабiў бы. Ён добра разумее, што ўсе воiны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанiчнага, Вiцька прапануе зварыць кашу на ўсiх. Вядома, не вельмi добра, што ён гэта зрабiў падманам, але ў дадзенай сiтуацыi iннiага выйсця не было.
Мiнулае Свiста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыццi не ўсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свiсту давя лося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Вiцька зразумеў сам i хутка выправiў яе.
Калi пачалася вайна, Свiст разам з iншымi воiнамi апынуўся на фронце. А ў хуткiм часе — i на пераездзе. Калi з'явiлiся немцы i стала зразумела, што прыйдзецца загiнуць, Свiст нi на хвiлiну не падумаў пра здраду. Ён смела i ад важна змагаўся да канца, падтрымлiваў дух астатнiх.
Васiль Быкаў ставiць перад сваiмi героямi праблему выбару: або здрадзiць Радзiме, або стаць яе абаронцам. Вiцька Свiст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымiнальнае мiнулае i памылкi ў жыццi.
Дачытаўшы твор, я на нейкi момант уявiў сябе героем гэтай аповесцi — i зрабiлася страшна. Як павёў бы сябе ў дадзеных абставiнах я, цi прайшоў бы выпрабаванне на мужнасць? Спадзяюся, што прайшоў бы, але хто ведае...
Орынбасар Кадыров
Орынбасар Кадыров
73 844
Лучший ответ
спасибо 10
спасибки
Yuriy Kaplenko
Yuriy Kaplenko
178
пасиб
Ка
Катюшка
145
Тип ппц за такой мне даже два не поставят что- это за дичь?
Сачыненне 
Василь Быков - адзін з  айчынных пісьменнікаў, які на працягу доўгіх гадоў творчай працы пісал на тэму вайны. У яго быў нялёгкі лёс. Вайну ен сустрэў на тэрыторыі Украіны, дзе займаўся будаўніцтвам абаронных збудаванняў. Адстаў ад сваёй калоны і ледзь не быў расстраляны сваімі ж, як нямецкі шпіён. Справа ў тым, што ён вёў падрабязныя запісы аб руху фронту. Ужо калі Быкава вывелі на расстрэл, канваір пашкадаваў яго. 
Жураўлiны крык - гэта аповесць пра вайну. Гэтая аповесть расказывает о групе з шасці чалавек якія павінны былі абараніць пераезд ад немцау. Героі яго дзівяць праўдай характараў, пэўнасцю ўзаемаадносін. Некаторыя вераць, што гінуць не дарэмна, што вораг усё-такі будзе спынены. Такія, як старшына Карпенка, навуковец Фішар, Свіст, Глечык, яны трымалі абарону на пераездзе.  Але ёсць і такія, хто хоча збегчы або сдацца ў палон ,напрыклад, Пшаничны або Аусеев, якія загінулі, як прыдатели Радзімы. 
Я хачу параўнаць двух розных герояў Вицьку Свісту і Івана Пшаничнага. 
Вицька Свіст- у юнацтве па дурасці звязаўся з злодзеямі і быў асуджаны. Ён прызнаў сваю памылку  і стараўся выправіцца.  Ён казаў: "Далі б дзесяць - ні слова б не сказаў. Усе б адбыў. Заслужыў-атрымаў па справядлівасці. Толькі, ведаеш, не хачу, каб усё жыццё папракалі. Што было, тое прайшло." 
 Больш за ўсё мне запомнілася гісторыя з салам. Ён капаўся ў рэчах пшанічнага і знайшоў кавалак сала. Мне здалося, што гэта няправільна, але ён мог забраць яго сабе, але месца гэтага ён кінуў яго ў кацялок з кашай, каб усім было наедней і смачней. Калі на пераездзе пачалася бойка і стала зразумела, што ўсім давядзецца загінуць, Свісту і думка не прыйшла ў галаву пра тое, каб збегчы і выратаваць сваё ўласнае жыццё, ен застауся бараніць адыход  войскаў на пераездзе. Калі ён пайшоў збіраць рэчы з забітых немцаў, ен не пакінуў сабе дарагія часы, а прапанаваў іх старшыне. Калі старшына разбіў іх ,ён не быў на яго злы.. Свист  ахвяруе сабой, каб дапамагчы таварышам і выканаць заданне. Я лічу, што Свіст сапраўдны герой. Ён зрабіў усё правільна. Нягледзячы на тое, што ён нарабіў шмат памылак раней. 
 
Іван Пшаничны - у яго быў вельмі тежелы лёс. Аднойчы яго бацькоў абвянілі у тым, што яны кулакі і забралі ў іх усё, а Іван застауся сынам кулака.  Ён вучыўся добра, але у тэхникум яго не ўзялі, таму што ён сын кулака. Пшаничны быў вельмі працавіты, але яму заўсёды казалі, што ён сын кулака. У рэшце рэшт ён стаў спадзявацца толькі да сябе. 
 Калі Іван  капаў сабе акоп, ён зрабіў  яго глыбокім і зручным. Пшаничны не любіў дзяліцца ни з кім ежай.  Калі Свіст пытаўся ў яго, ці ёсць што для кашы, ён схлусіў пра сала. Я лічу, што гэта яго сала, і ён вырашае, што з ім рабіць. Але правільней было, каб ён аддаў сала таму, што ўсё аддавалі тое, што маглі і ён сам потым бы гэта еў. Калі Пшанічны пачуў стрэлы ён падняў паніку, ён здаўся баязліўцам. У канцы калі пшанічны пайшоў да немцаў ён стаў сапраўдным здраднікам Радзімы і нават там у немцаў яму не пашанцавала, i яго застрэлілі. Для мяне гісторыя дзяцінства Пшанічнага самая страшная і цяжкая. Ён спрабаваў сысці туды, дзе яго не будуць клікаць сынам кулака, але немцы не паварушылі яго. Ён паступіў няправільна і загінуў, як здраднік радзімы. 
Вицька Свіст i Іван Пшаничны два зусім розныя чалавекі. Якія трапілі ў адно і тое ж месца. Для мяне свіст сапраўдны герой, а Пшанічны здраднік радзімы.
ну вроде нормально!?

Похожие вопросы