Гeнpыx Дaлiдoвiч - Стpaтa
аповед ад імя Стася :-----дзіцячым сэрцам усвядоміў: не буду злы, няшчыры ці помслівы да Міці. Нейкая пяшчота да хворага навічка агарнула маю душу. Адкуль, навошта прычапілася да яго такая страшная хвароба? гэта вельмі прыгнятала мяне.
Міця скончыў першую чвэрць лепш за нас усіх і нечакана злёг у пасцель. За восень я прывык да стрыманага, крыху дзікаватага, але шчырага суседа па парце, дык цяпер кожны дзень прыходзіў да яго. Мы рабілі разам урокі, чыталі кнігі, гаварылі пра раней прачытаныя, бывала, нават і спрачаліся, кожны з нас па-свойму разумеў тое, што было апісана. Найбольш хвалявалі нас кнігі Аляксандра Дзюма, Жуля Верна, Джэймса Купера, Марка Твэна, Гарыет Бічэр-Стоў, Майна Рыда. Нас вабілі прыгоды, падарожжы ў незнаёмыя краіны, пошукі скарбаў, пагоні, подзвігі, пазнанне свету. Мы нават павыбіралі і прысвоілі сабе імёны, мянушкі герояў, што нам найбольш спадабаліся. Жартуючы, за вочы давалі іншыя імёны, мянушкі і нашым аднакласнікам. Адыходзячы дадому, я браў яго сшыткі і назаўтра заносіў іх у школу, а пазней ужо іх, правераныя настаўнікамі, прыносіў Міцю.
Цётка Вера выйшла мяне праводзіць :— Дзякую, дзіцятка, што ты прыходзіш, памагаеш Міцю, разганяеш яго сум,— прамовіла яна. - Міця так прывык да цябе, так чакае... Ён змалку хварэе і не бачыць дзяцінай уцехі... Ён усё ведае пра сябе, але, як сталы, умудроны які чалавек, трымаецца з усіх сіл, хоча быць такі, як і ўсе здаровыя дзеці... Сам бачыш: хвароба не зрабіла яго злым ці сумным. Ён жа ўжо адабраў са сваёй бібліятэкі кнігі, а таксама асобныя свае дарагія яму рэчы, цацкі і наказаў пасля аддаць табе... На памяць...
Я і сёння берагу тыя кнігі, што мы некалі любілі чытаць, а таксама Міцеву кепачку, яго пенал і любімы компас. Часамі, калі мне бывае нялёгка на душы, калі мне нехта зробіць прыкрасць ці калі я сам зраблю ганебны ўчынак, я думаю: жыў бы Міця, дык ён памог бы мне лепш ва ўсім разабрацца. Нямала ў мяне знаёмых, сяброў, але Міця, можа, быў бы маім самым лепшым і надзейным таварышам.
Живопись, графика
Нужна помощь . Сяброуства памiж Стасем i Мiцей. Написать рассказ об их дружбе запавядання "Страта"
Чьогось я не розуміти того, шо ви тут усім казали! (про оце оповідання пишіть самі, будь ласка)
не могу.... рассказ не читала.... не было в школьной программе такого
Похожие вопросы
- Срочно нужна помощь! Помогите сравнить академическую и импрессионистическую живопись, буду очень благодарна
- Учусь рисовать. Нужна помощь!
- Нужна помощь, ищу информацию о картине
- Написать рассказ по картине верещагина "Перед атакой. Под плевной"
- Нужна помощь. Очень срочно! Василий Паленов "Цесарская забава"
- Нужна помощь в создании иллюстраций на тему охраны труда. А интересно, в каком родстве краткость и талант?:)
- Очень нужна помощь!
- Очень нужна помощь! Какие женщины изображены на картинах 20-х годов?
- Чёрный карандаш для рисования (нужна помощь)
- нужна помощь!! картина Три богатыря с описанием на английском языке\