Почитайте об этом здесь:
У апавяданні «Літоўскі хутарок» антычалавечая сутнасць вайны паказана праз трагедыю адной мірнай сям'і. Сюжэт апавядання просты: хутарок, дзе жыве сям'я Яна Шымкунаса, за кароткі час некалькі разоў пераходзіць то да немцаў, то да рускіх і з'яўляецца полем бою дзвюх армій.
А баі былі такія, што, як казаў палкоўнік па тэлефоне, забітых «няма сілы падабраць» : «Ляжаць цэпкамі, калонамі. Бог іх ведае, ці забіты так, ці параненыя спаўзліся ў адзін груд. Трупаў не менш трох тысячаў на адной маёй пазіцыі». Вайна паказана Гарэцкім не толькі як трагедыя вынішчэння жыцця, яго плоці. Нікому з пісьменнікаў да Гарэцкага не ўдалося з такой пераканаўчасцю і мастацкай сілай паказаць як вынішчэнне вайной асобнай душы, так і масавае выніцгчэнне душ.
Глыбіні філасофскай думкі садзейнічае кампазіцыя апавядання і вобраз Шымкунаса. У пачатку апавядання добры, далікатны і мудры Шымкунас паказаны як чалавек, перакананы ў тым, што і рускія, і кайзераўскія салдаты такія ж людзі, як яго Блажыс, што недзе таксама вымушаны ваяваць і разам з іншымі пайшоў «спраўляць крывяныя хаўтуры» . Таму на пытанне феерверкера Сініцы, «куды паненкі схаваюцца, як прыйдзе германец» , дачка Шымкунаса адказвае, што не будзе хавацца, бо «прусы - народ дужа прыгожы» .
Так думае не толькі наіўнае дзяўчо, але і мудры Шымкунас, мяркуючы, што пагроза лёсу можа прыйсці толькі ад шалёнага снарада. Мудры Шымкунас не ведаў, што калі «два ворагі-асілкі» сыходзяцца, то перастаюць дзейнічаць, руйнуюцца і ўсе вечныя законы людскасці. Сапраўды, няма добрых ці кепскіх народаў, ёсць людзі, якіх вайна справакавала на нялюдскасць. Той, хто, як Шымку - нас, не толькі пабачыў «ашклянелыя вочы, рукі са сціснутымі кіпцямі і ўзнятыя ўгору, кроў», але і сам прайшоў праз пекла вайны, не раз зазіраў смерці ў вочы, аддае ёй спачатку сваю душу, хаця плоць яго пакуль яшчэ жыве.
Сапраўды, і рускія, і кайзераўскія салдаты да блізкай сустрэчы са смерцю - яшчэ людзі, нават «добрыя людзі». Шчыра супакойвае Шымкунаса рускі салдат, што «мірных жыхароў чапаць забараняецца» і што за ўсе панесеныя страты ім заплацяць. А нямецкі салдат праз перакладчыка Глюкмана прапануе Шымкунасу пакаштаваць іхняга хлеба. У пятым раздзеле апавядання пераканаўча паказана, як чалавек на вайне, кіруючыся яе законамі, пераступае парог, за якім ужо перастае быць чалавекам. Ні баяцца, ні саромецца больш няма чаго - вайна ўсё спіша. «Ці магу я саромецца гэтых дзікароў», - кажа адзін.
А другі свае брыдкія, жывёльныя намеры апраўдвае нават тым, што гэта будзе садзейнічаць «паляпшэнню заняпалых народау» і прывіццю «высшай культуры фізічным шляхам» . I наладжваюць пір у час чумы: «танцуюць немцы ў Марыампалі пад грамафоны, мірным людзям за ўсё-ўсякае штых да грудзей, а дзяўчын ды маладзіц крыўдзяць» .
Вобраз прыгажуні Монці, дачкі Шымкунаса, у апавя-данні не толькі трагічна-канкрэтны, але і сімвалічны. Як прыгажосць — тая сіла, што здольна ўратаваць чалавецт-ва, так і вайна — сіла, што здольна яго знішчыць. Асаблі-вага трагізму дасягае пісьменнік у апошнім раздзеле апі-саннем «раскіданага гнязда» Шымкунаса і зруйнаваных людскіх душ. Самае страшнае, даводзіць у фінале апавя-дання Гарэцкі, калі жывыя не хочуць жыць. «Не магу я маліцца і жыць не хачу» , — вось вынік страшнай траге-дыі, што нясе любая вайна.
Школы
подскажите, где-нибудь можно найти материалы для урока по белорусской литературе. Максим Горецкий. Литовский хуторок.
Похожие вопросы
- Вопросы по литературе. Максим Горький "Детство" кто из героев повести показался вам наиболее интересным? почему?
- помогите с НПК. Уже часа два роюсь в интернете нашла материала с одну страницу только!
- Помогите написать сочинение "Нравственные уроки произведений современной литературы"
- ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА С СОЧИНЕНИЕМ!!! Нравственные уроки произведений современной литературы
- Помогите найти материал для реферата "Воздух и человек. "
- омонимы синонимы антонимы ошибки в их употреблении Помогите найти материал по теме. Нужно срочно!!
- подскажите плиз где можно взять материал хороший такой про майского жука?
- Подскажите, способы выхода страны с кризиса (по уроке истории)..то есть, что можно сделать, для выхода с криз.состояния?
- Подскажите пожалуйста физминутки для начальных классов на уроках английского языка!!!
- Где можно найти обязательный минимум школьной программы по литературе за 8-9 класс?