https://content.foto.my.mail.ru/mail/borisovna-lidiya/3d-galleru.ru-5/h-842.jpgВеликий Радуницы праздник!
РАДАЎНІЦА
На радаўнiцу мы на могiлкi пайшлi,
Свянцонага з сабой астаткi ўзяўшы,
Як гэта з давен-даўна на нашай зямлi
Дзяды i прадзеды рабiлi нашы.
Манiлiся нябожчыкаў адведаць мы.
На могiлкi народу шмат сышлося,
І людзi сноўдалiся мiж крыжоў, як цьмы,
Хiстаючысь, як ветрам гнутае калоссе.
На плiтах каменных парос зялёны мох,
Бярозы, хвойкi плакалi над iмi,
А пасярод каплiца жудка, як астрог.
На свет глядзела вокнамi сляпымi.
На насыпу мы з мiлай селi ў старане, -
Пад насыпам тым спала яё матка,--
І прашаптала мiлая, схiлiўшыся ка мне:
"Адзiн, адзiн цяпер ты ў мяне, братка!"
Як боб, буйныя слезанькi з яё вачэй
Пасыпалiся на магiлку градам,
Здалося мне -- заплакала i неба з ей
Над гэтым здушаным зямлёю садам.
Штось сэрца сцiснула, зiрнула ў дно,
І паплыла сляза ў след за слязою,
А думаў, што ўжо ўсе iх вылiў я даўно,
Што ў свет гляджу ўжо зрэнкаю сухою.
Ў магiлках дрэмле бацька мой i два браты,
Сясцёр малых зямелька абымае.
А я жыву на свеце доляй сiраты,
Мяне зямля за нейкi грэх трымае.
Пусцiўшы гэтак сумным думам павады,
Бязмежны жаль паплыў ў душу крынiцай.
І я таксама, як яна тады, шаптаў:
"Адна на свеце ты ў мяне, сястрыца!"
Да уж , им теперь намного легче чем нам живущим ! 
Спасибо за прекрасные строки. Всего вам доброго !!!
привет как дела настроение чем занимаетесь
...ведь им теперь легко.Прекрасные строки!
Очень глубоко и просто .....хорошо! Спасибо
Возрадуемся, Братья и Сестры!!!
Спасибо за живые картины!!!
ТРОГАТЕЛЬНЫЕ СТИХИ!
СЕГОДНЯ И ОНИ ЗА НАС РАДУЮТСЯ!
Спасибо !!!!!
ага




