Ольга
Ольга

Асноўныя матывы і вобразы паэзіі Янкі Купалы

СС
Светлана Селиванова

У творчасці Янкі Купалы(Івана Дамінікавіча Луцэвіча,7.07.1882–28.06.1942)з найбольшай дасканаласцю выявілася эсхаталогія беларускай народнай душы,глыбокае адчуванне хуткаплыннасці і непаўторнасці зямнога жыцця чалавека,гістарычная і сацыяльна-палітычная драма народа і спрадвечная мара пра дасканалае жыццё на зямлі.Тэмы быцця і небыцця,смерці і ўваскрасення,заняпаду роднага краю і надзея на яго нацыянальнае і духоўнае адраджэнне,пакутніцтва і радасны экстаз жыцця чалавека,сацыяльная несправядлівасць і непазбежнасць хрысціянскага абнаўлення грамадства дамінуюць у Купалавай паэзіі,драматургіі і публіцыстыцы.Тры фактары абумовілі дамінаванне эсхаталагічных—пякельных і райскіх—матываў у творчасці нашага паэтычнага генія.Спачатку—трагедыя роднай сям’і.Дачасна памёр бацька вялікай сям’і Дамінік Луцэвіч(14.05.1902),а восенню таго ж года за адзін тыдзень памерлі малыя брат Казімір,сёстры Гэля і Сабіна ў засценку Гайна Слабадская(цяпер Лагойскі раён).Другая драма—гістарычная: лёс роднай Беларусі,якая ў паэтычным уяўленні паэта паўставала евангельскім Лазарам Бедным,пакрыўджаным багатымі суддзямі і братамі.Урэшце,тут быў яшчэ апасродкаваны ўплыў польскай эсхаталагічнай паэзіі,асабліва Адама Міцкевіча і мадэрнісцкай літаратуры пачатку ХХ ст.Мастацкія,міфа-паэтычныя вобразы і сімвалы жыцця,смерці і ўваскрасення беларуса-чалавека і яго Бацькаўшчыны ў паэзіі Купалы вар’іраваліся на этапах яе развіцця.У беларускім варыянце гэтай сіроцкай песні («Блудзіла сіротка па полі,//Блудзіла,шукаючы долі...»,1906) гераіня—сімвал пакрыўджанай сялянскай Беларусі—не знайшла свайго месца пад сонцам, памірае.А паэт просіць маліцца да Бога,каб «лепей сіроткам жылося»на гэтым грэшным свеце.У вершы«Над сваёй Айчызнай»Я.Купала ўслед за А.Міцкевічам звяртаецца да людзей і Неба:«Божа! гэткі свет тут//Моц стварыла Твая!//Дзе ж мой дом,дзе мой люд?Дзе айчызна мая?».Мастацкае выяўленне інфернальных,або пякельных,матываў сваёй ранняй «жалейкавай» паэзіі(ад назвы першага паэтычнага зборніка «Жалейка»,1908 г.)Янка Купала падсумаваў у драматычнай паэме«Адвечная песня»(1908 г., апублікавана асобным выданнем у 1910 г.).Паэтычнай прэлюдыяй да гэтага твора быў верш«Разлад»(1907).Паэт з горкай іроніяй намаляваў зямное грамадска-палітычнае пекла,дзе пераблытана дабро і зло,а «Няпраўда праўду акялзала,// І едзе людзкасці па спіне».І, як вынік:«Адзін чорт весел, зубы скаліць,//Загаціў пекла да варотаў;//Рад шэльма:польку з ведзьмай валіць...//Такі разлад — яго работа!».Драматычнымі паэмамі «Адвечная песня» і «Сон на кургане» (1912) Янка Купала пачаў самабытную мадэрнісцкую плынь у беларускай літаратуры. Наш паэт разам са сваімі папярэднікамі і сучаснікамі (Г.Ібсен М.Метэрлінк,С.Пшэбышэўскі) аказаўся прадвеснікам філасофіі экзістэнцыялізму або яе папярэдніцы — «філасофіі жыцця»,раскрыў драму канечнага існавання чалавека ў спрадвечным быцці,драму людской асобы ў Левіяфане імперыі,свабоднай волі ў сістэмах жорсткай дэтэрмінацыі - прыроднай і сацыяльнай.У драме-містэрыі «Адвечная песня» ўдзельнічаюць касмічная і прыродная алегорыі(Жыццё,Голад, Холад,Вясна,Лета,Восень,Зіма),абагуленыя сацыяльна-функцыянальныя і абрадавыя тыпы(Пастушок,Матка,Сват,Свацця,Малады,Маладая,Араты,Падарожны,Бацька,Сын,Хор),міфалагічная персаналізацыя спрадвечнага Кону(Доля,Бяда,Жыццё,Смерць). ..
Райскія і пякельныя матывы і сюжэты сваёй дарэвалюцыйнай творчасці Янка Купала сімвалічна падагуліў у драме «Раскіданае гняздо» (1913). У самой назве твора і яго фінале сімвалічна пазначаны біблійны сюжэт выгнання з Раю. Як ужо адзначалася, свая хата, родны кут, свая зямелька — гэта сімвалы Раю ў традыцыйным побыце сялянства,бо гняздо—схованка для птушак (у драме сям’і па прозвішчу Зяблікі).Сынок Гаспадара,музыка-Данілка,марыць пра райскую жывую ваду(сімвал Езуса Хрыста), каб лекаваць хворых.У казачным сне пакрыўджанай Зоські—самабытная беларуская распрацоўка пераходу з Пекла ў Рай—асноўных сюжэтаў трэцяй часткі Дантавай «Боскай камедыі». ..
http://media.catholic.by/nv/n40/art14.htm

Похожие вопросы
Сачыненне на тэму творчасць Янкі Купалы)
Рамантызаваныя вобразы Натальки и Машэки у паэме магила льваРамантызаваныя вобразы Натальки и Машэки у паэме магила льва
симваличнасць назвы драмы "Раскиданае гняздо" Янки Купалы
Побудувати тупокутний трикутник і коло, описане навколо нього (за допомогою циркуля і лінійки).
Чому чорне і азовське моря відрізняються за максимальними і середніми глибинами?
допоможіть виконати синтаксичний аналіз речення: і радощі, і болі, і спогади для них вже стали спільними.
какие есть гадания на праздник Купалье?
Характеристика героев пьесы Янки Купалы "Паўлінка"
Помогите составить сочинение по белорусской литературе. По произведению Янки Купалы "Курган".
розрахувати моляність і нормальність і моляність6-%розчину