Дмитрий Руденко
Дмитрий Руденко

симваличнасць назвы драмы "Раскиданае гняздо" Янки Купалы

Ильсия
Ильсия

Драма "Раскіданае гняздо" напісана Я. Купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! ". Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона — гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што "трэба розумам ваяваць, а не тапаром". Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: "I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды! " Разам з Незнаёмым ён ідзе "на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну! " На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.

АБ
Александр Брайт

Максім Гарэцкі назву самой п’есы разглядаў як “сімвал раскіданай Беларусі з часоў пярэдадняй сусветнай вайны і сацыяльнай рэвалюцыі”. Такую ролю адыгрывала хата ў драме.
У той жа час хата як сімвал сямейнага яднання: няма хаты, разбурылася – разляцеліся ўсе, як птушкі з таго гнязда. І насуперак гэтаму, “гняздо” – як нейкі “камень”, які цягне “на дно”. Селянін прывязаны да таго, што мае, няхай у “старой хаткі сцены дрыжаць”[12;90], але ж гэтае “пахілае”, “крывое”, “вузенькое” – сваё.
Своеасаблівая папярэдніца “Раскіданага гнязда”, - паэма “За што? ”, напісаная ў 1908 годзе. Сярод тых зерняў, з якіх узнікла задума паэмы “За што? ”, а затым і драмы “Раскіданае гняздо”, была і даўняя радавая крыўда Луцэвічаў на паноў Радзівілаў, якія сагналі сям’ю арандатараў-чыншавікоў з апрацаванай імі зямлі. Дзед Ануфрый Дамінікавіч доўга судзіўся з панам за роднае гняздо, што адабрала ў яго шмат сіл і здароў’я і скараціла век; унук жа, Янка Купала, на пачатку XX стагоддзя вынес сямейную крыўду “на свет цэлы”, асэнсаваўшы яе як трагедыю эпахальную, агульнанародную, за якой стаяла ўсё тое ж пытанне – быць ці не быць беларускай нацыі. “Раскіданае гняздо” адлюстроўвала цярністы шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны і лепшай долі. Тут катастрофа захапіла не толькі “чалавечыя” персанажы, але і сімвалічныя вобразы, якія жылі ўжо ў ранейшых купалаўскіх творах.
[ссылка заблокирована по решению администрации проекта]

I гэты твор, так любімы і самім Купалам, вызначаецца, як усё ім створанае, самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцця песняра — ідэяй нацыяналь-нага вызвалення і адраджэння, якую ён нястомна і настой-ліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы. Некаторыя крытыкі ўсведамляюць заслугу Я. Купалы ў тым, што ён на прыкладзе трагедыі адной сям'і паказаў трагедыю ўсяго беларускага сялянства, якое з развіццём капіталізму перажывала трагізм абеззямельвання і галечы. Раскіданае гняздо сям'і Зяблікаў — бясспрэчна, сімвал тра-гічнага лёсу Беларусі ў пачатку XX стагоддзя, напапярэдні першай рускай рэвалюцыі. Уся Беларусь была раскіданым гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе зямныя багацці, зады-хаўся ад беззямелля і не быў гаспадаром на сваёй зямлі. Аднак сваё прызначэнне як мастака Янка Купала бачыў не ў канстатацыі зла і трагедыі і не толькі ў рэалістычным адлюстраванні рэчаіснасці.
Нацыю, у якой вякамі фармавалася агідная Купалу «па-шана да пакут» , выратаваць маглі не стогны, спачуванні і галашэнні. Заслуга Купалы ў тым, што ён «тварыў» на-цыю: фармаваў яе самабытны духоўны воблік, пашыраў нацыянальную самасвядомасць, надзяляў беларусаў скар-бамі сусветнага ўзроўню, вызначаў іх духоўныя арыенці-ры. Нацыя і яе жыццястойкасць у многім вызначаецца ме-навіта духоўнымі і каштоўнаснымі арыенцірамі.
Што чалавек лічыць для сябе найважнейшым, да чаго імкнецца, у чым бачыць сваё шчасце, у многім вызначае яго сутнасць. Тое ж самае і з народам.
http://old.moladz.org/node/1296

Похожие вопросы
Янки были на Луне или нет?
мне нужно написать в сочинение как я отношусь к Янке Купале? помогите красиво написать! ну как вам Янка Купала?
напишите сочинение Могила льва янки купалы
сочинение на тему "твор раскиданае гняздо янки купалы я параиу бы прачытаць кожнаму"
Асноўныя матывы і вобразы паэзіі Янкі Купалы
Характеристика героев пьесы Янки Купалы "Паўлінка"
В какие сроки нужно оплатить учёбу в Гродненском государственном университете им. Янки Купалы?
сколько стоит обучение в ГрГУ им. Янки Купалы на факультете туризма? даётся ли общага?
Университет имени Янки Купалы (Военный факультет)
Помогите составить сочинение по белорусской литературе. По произведению Янки Купалы "Курган".