Татьяна Мордвинова
Татьяна Мордвинова

Анализ верша Дубоуки "Залатая асення раница"

Irina Gavrilova
Irina Gavrilova

Верш «Залатая, асенняя раница» быў напісаны Уладзімірам Дубоўка у 1922 годзе. Твор-гэта апісанне асенняга пейзажу, зробленае з цеплынёй, унутраным трапятаннем. Аўтар захапляецца восеньскай прыродай і падчас чытання ясна, што аўтару вельмі блізкі вобраз залатой восені. І можна заўважыць, што верш прасякнут тонкім пачуццём, але пры гэтым і яркімі фарбамі восені. Стракаты восеньскі пейзаж восеньскай раніцы выражаны яркімі эпітэтамі: дзень залаты, збяднелымі пожнями, залатыя лісты, залатая раница, будзе ў душы лірычнага героя яго ўспаміны і навявае тугу. Восеньская пара замірання прыроды навявае ў душу светлую сум, кранальную памяць, роздум аб жыцці. Верш прымушае перажыць нам вялікі спектр эмоцый: ад радасці і замілавання прыродай, да смутку, тугі, суперажывання герою. Асабліва гэта можна назіраць, калі аўтар ад апісання прыгажосці прыроды пераходзіць да цяжкага развітання, і мы толькі можам здагадвацца, з кім развітваецца наш герой. Можа са сваёй каханай, а можа і з кімсьці іншым.
" Развітальная хвіля найгоршая,
яна можа і сэрца спаліць.
Не бядуй, не гаруй - пад цяжарамі
мне не йсці, шчасця ў іх не шукаць,
з-за балота мігціць, за выгарамі
прамяніцца пярэстая гаць.
Не гаруй! Ты дарэмна заплакала:
я прыйду, я вярнуся ізноў.
Лёс для ўсіх не бывае аднакавы,
як для тых засмучоных лістоў. "
Аднак, нягледзячы на такую, здавалася б, асуджаную канцоўку, аўтар разводзіць яе радкамі
"Залатая, асенняя раніца!
З хараством, з пекнатою - бывай!
Ужо сонца за пушчу хаваецца,
кармазынам гарыць небакрай... ",
і ў цэлым, у творы пераважаюць светлыя фарбы. І пасля прачытання адчуваецца цяпло і пачуццё пяшчоты.

ВП
Виктор Переездов

4то это за бред

Aleko Cxadadze
Aleko Cxadadze

Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
I ніяк не дастане да дна. .

Мітусіцца лісцё па аселіцы,
Як дзвіна матылькоў-мітульгі.
І узвее яна, і пасцеліцца,
Распаветрыцца на берагі.

А яны, берагі беражыстыя,
Не стрымаюць асенні напеў.
І ліецца, віецца сукрысты ён,
I разгортваецца каля дрэў.

Прытулі, прыхіні на апошняе
I згадай гэты дзень залаты,
Што над пушчай, згалелымі пожнямі
Рассыпаў залатыя лісты.

Рассыпаў і раскідваў прыгоршчамі
На акрасу, на жаль, на ўспамін.
Развітальная хвіля найгоршая,
Яна можа і сэрца спаліць.

Не бядуй, не гаруй - пад цяжарамі
Мне не йсці, шчасця ў іх не шукаць,
З-за балота мігціць, за выгарамі
Прамяніцца пярэстая гаць.

Не гаруй! Ты дарэмна заплакала:
Я прыйду, я вярнуся ізноў.
Лёс для ўсіх не бывае аднакавы,
Як для тых засмучоных лістоў.

Залатая, асенняя раніца!
З хараством, з пекнатою - бывай!
Ужо сонца за пушчу хаваецца,
Кармазынам гарыць небакрай. .
[ссылка заблокирована по решению администрации проекта] верша Дубоуки "Р — ал атая асення&bav=on.2,or.r_gc.r_pw.r_qf.&bpcl=35466521&biw=1680&bih=877&um=1&ie=UTF-8&sa=N&tab=Tw#hl=ru&newwindow=1&spell=1&q=Анал РёР·+верша+Дубоуки+"Р — ал атая+асенняя&sa=X&ei=aRSEUOj4L4mQ4gSms4CABg&ved=0CCAQBSgA&bav=on.2,or.r_gc.r_pw.r_qf.&fp=546377dfbe832420&bpcl=35466521&biw=1680&bih=877

Похожие вопросы
1 сентября в россии и 1 сентября в германии? В чем раница? желательно по пунктам! В чем раница? желательно по пунктам!
помогите найти верш пра вайну с анализом (отзывом) стих любой только на белорусском
В чем раница между страстью и любовью?
как получить залатой цвет. потскажыте пожалуста
Подскажите верш. Где можно найти верш Максима Танка, два верша, можно ссылку на сайт, спасибо=)
что такое залатой вапрос? ась ?
залатое правіло маральносці
Я учюсь на питерки в школе. Смагу ли я пойти на залатую медаль?
Водгук на верш На полi вясною
Помогите по бел литу!! ! Срочно!! ! Анализ верша!!!