Помогите пожалуйста сделать анализ. Никак не могу.
Калі апусцее храм і абязлюднее цвінтар, калі
аціхне прадмесце і шызы голуб апусціцца на вуз-
кае вакенца, лёгкі павеў кранае тваё аблічча і ты
ажываеш — уся, апрача вачэй, бо вочы твае ніколі
не паміралі.
У святле нямесячнай ночы ідзеш ты ў сваю
галубніцу, і нашы дзённыя пацеры шапацяць у
цябе пад нагамі апалым лісцём і ўспыхваюць
халоднымі балотнымі агнямі.
Штоночы прыходжу, каб сустрэцца з табою,
але ты яшчэ не чуеш маіх слоў, і, калі на світанні
я асмельваюся заступіць табе дарогу, ты праходзіш
скрозь мяне і зліваешся з халодным тынкам.
Кожны дзень малюся тваім вачам.
Кожную ноч спадзяюся, што ты пачуеш мой
голас.
Кожнае світанне чакаю, што ты пройдзеш
скрозь мяне і — застанешся ўва мне.
Нет, мне нужен анализ стихотворения.