Слоўнікі літаратурнай мовы фіксуюць пяць значэньняў "сталы" . Сталым чалавек можа быць ня толькі сваімі гадамі. Сталым можна таксама назваць чалавека самастойнага, паважнага, дасьведчанага. Сталае яшчэ i тое, што для такога чалавека характэрнае, што пройдзе празь ягоныя рукі: напрыклад, сталыя ўчынкі або сталыя творы. Добра, грунтоўна прадуманыя думку ці намер таксама называем сталымі. Калі гаворым пра нешта нязьменнае, не часовае, разьлічанае на доўгі час, прыметнік сталы зноў нам прыдатны. Той, хто ўвесь час жыве ў Беларусі – пэўне ж, сталы жыхар Беларусі; той, хто нязьменна працуе на тым самым месцы, мае сталую працу. Таксама й нейкія органы – камісію, скажам, ці раду, дзейнасьць якіх не перапыняецца – можам называць сталымі.
__________________________________________
Юлька ,зразумела цi не ?