Гуманитарные науки
люди плиз очень надо посмотрите внутри....
мне срочно надо биография и фотография про писателя Мікола Сурначова я найти не могу!! очень надо!!!!
ВОТ ССЫЛКА http://www.sunhome.ru/journal/18880
Евгений Гребенев
Я первая и единственная, кто ответил. Лучшим ответом признаешь?
МІКОЛА СУРНАЧОЎ
(1917 – 20.IV.1945)
І так заўжды перад вачыма:
Густы хмызняк, разбег дарог...
Такою я цябе, Радзіма,
У дні суровыя збярог.
Нарадзіўся ў 1917 годзе ў в. Слабада Рагачоўскага раёна. Атрымаўшы сярэднюю спецыяльную адукацыю, у 1937-39 гадах вучыўся ў Гомельскім педінстытуце, затым працаваў у газетах «Звязда» і «Чырвоная змена». З першых дзён вайны на фронце. Некалькі разоў быў цяжка паранены. Удзельнічаў у баях за Каўказ, вызваляў гарады роднай Беларусі, Украіны, Польшчы. Берлін штурмаваў камандзірам узвода. У ноч з 19-га на 20 красавіка 1945 года загінуў, прыкрываючы адыход таварышаў. Пахаваны ў нямецкім пасёлку Фрайдэнберг, што за 8 кіламетраў ад Берлінскай кальцавой дарогі, а потым парэшткі паэта былі перазахаваны на брацкіх могілках Бад-Фрэенвальдэ.
Першыя вершы пачаў пісаць яшчэ ў сельскагаспадарчым тэхнікуме. Але па-сапраўднаму захапіўся паэзіяй у час вучобы на літаратурным факультэце. Якраз у гэты перыяд ён становіцца вядомым абласному і рэспубліканскаму чытачу. Раннія вершы вылучаліся тонкім лірызмам і ўменнем убачыць незвычайныя адценні роднай прыроды, выключнай шчырасцю і цеплынёй. Гэта асабліва тычыцца вершаў пра каханне. Так, верш “На ростані” быў прысвечаны любімай, якая таксама загіне ў час вайны. У поўнай адпаведнасці з нацыянальнай традыцыяй у любоўнай лірыцы паўстае сарамяжлівым, летуценным, згодным перакінуцца ў сасёнку, каб прашумець над каханай, стаць сняжынкай, каб растаць на яе губах. Аб адзінай гатовы спяваць бору, гаю, усяму свету.
Як і большасць беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя, Мікола Сурначоў спявае гімн прыгажосці каханай. Яе вочы – гэта зоры, ясныя, як дзень маёвы, сінія, нібы азёры. Лірычны герой, баючыся пагаварыць з каханай, уступае ў віртуальную размову з нейкай выдуманай, летуценнай, нябеснай істотай. Ён персаніфікуе, нібы ў народнай традыцыі, прыроду. Вось чаму перадапошні гром можа распавесці, хто аб кім сумуе познім вечарам. Сняжынкі – гэта ў сурначоўскім паэтычным свеце зусім і не сняжынкі, а пялёсткі вішань (алюзіі з “Дванаццатым падмуркам” П. Труса), што засыпалі, замялі знаёмую сцяжынку, па якой ён выйшаў да каханай. І калі вішнёвая замець – гэта сімвал пачатку кахання, то валадарства сняжынак – знак таго, што каханне не збудзецца. І дарэмна спявае зімовы вецер – мабыць, і ты яго акрыліла. Чары дзяўчыны такія моцныя, што могуць і таму ж ветру галаву ўскружыць.
Як хораша гаворыць лірычны герой пра каханую, што падобных ёй не было:
Мне здалося, што такіх, як ты,
Сонца век яшчэ не грэла,
Пра такіх на скрыпках залатых
Песняй толькі марыла капела.
Услед за М. Багдановічам, які сказаў: Ты выдумка маёй галавы, Мікола Сурначоў згаджаецца, калі Скажуць: гэта выдумка мая. Але ўсё роўна ён носіць яе ў сваім сэрцы без усялякага дазволу.
Ад роспачы паэт нават гатовы заплакаць, але яму сорамна перад бярозкамі, бо ў бярозцы і бачыцца мілая.
Ваенная лірыка цалкам не захавалася. Многія вершы згублены ў шпіталях, у баях. Нязменная спадарожніца Міколы Сурначова – палявая кірзавая сумка, набітая вершамі, не была знойдзена. Засталіся ў асноўным творы, дасланыя сябрам і родным у лістах.
Аднак і гэтыя вершы, створаныя ў акопах, на рэдкіх прывалах, дзе не было часу не толькі адшліфаваць радок, але падчас і пазначыць час і месца напісання, увайшлі ў скарбніцу роднай паэзіі. Яны знаменавалі сабой новы этап эвалюцыі паэта, звязаны з глыбокім спасціжэннем народнай традыцыі, яе песенна- і казачна-рамантычнага падыходу ў раскрыцці патаемных скарбаў чалавечай душы. Згадаем яшчэ раз, што ён, як і кожны сапраўдны паэт, стаўся прарокам, і сваю долю прадказаў яшчэ ў 1941 годзе, на Заходнім фронце, у славутым вешчым вершы “У стоптаным жыце”. Прадчуванне ўласнай смерці набыло выключную глабалізацыю, сталася велічным откровением, прадказаннем трагедыі ўсяго пакалення, якому ніколі ўжо не ехаць “да блізка

Похожие вопросы
- сравнить наполеона с кутузовым. очень надо.плиз. очень надо.плиз
- Помогите плиз!!!!Очень надо!Срочно!
- Срочно, помогите плиз, где можно посмотреть диссертации по реабилитации бесплатно, заранее благодарю...
- Плиз! очень срочно! напишите образ Святослава или Игоря в "Слове о полку Игореве"желательно на укр. мове, на руском тоже мон
- Решите плиз задачи. Очень нужно! (внутри)
- Нужна помощь, Смотри внутри, Срочно плиз
- вопрос по ВОВ. Плиз, не нужно фантазий.
- Вопрос внутри.Очень важно и очень срочно
- Очень нужны разные переводы стиха Бармаглот из "Алисы в зазеркалье"! Пришлите, плиз, у кого какой есть!
- Срочно подскажите характеристику Гертруды из Гамлета! Очень нужно... Плиз!!!!