Гуманитарные науки

Нужен текст "матчына сэрца" изложение!

Агонь патрэскваў у печцы. Ганна сядзела ля расчыненых дзверцаў, не звяртаючы ўвагі на іскры. Твар яе расчырванеўся ад жару, але яна не адсоўвалася ад печкі. Жанчына нерухома глядзела на агонь. Вось ужо некалькі дзён, як яна нікуды не выходзіла. Нават суседзі заўважылі перамены ў паводзінах жанчыны. Заўсёды прыветлівая, яна ні хвіліны не сядзела на месцы: то палола ў агародзе, то козачку вяла ў поле, а то бегла дапамагчы састарэлай бабульцы, што жыла ў канцы вёскі. Вечарамі спяшалася ў мясцовы Дом культуры на рэпетыцыі, яна была ўдзельніцай самадзейнага калектыву. З ёю заўжды было лёгка ладзіць і прыемна размаўляць. Але з тых пор, як сын пакінуў родныя мясціны, яна хадзіла панурая і маўклівая. Ганна вельмі любіла свайго сына. Вывучыўся, ажаніўся, у мясцовай школе працаваў настаўнікам. І нявестка таксама была настаўніцай. Толькі ў вясковую школу не пайшла, а ўладкавалася ва ўстанову адукацыі ў раённым цэнтры. Так і жылі маладыя з Ганнай. Маці радавалася за сына, ніколі не ўмешвалася ў яго стасункі з жонкай, да нявесткі адносілася па-добраму. Карацей кажучы, жылі настаўнікі на ўсім гатовым. Ганна і ежы нагатуе, і ў хаце прыбярэ. Толькі б дзецям было добра. Сын для яе быў усім. І гэта зразумела. Муж Ганны загінуў яшчэ ў Вялікую Айчынную, і засталася яна маладою ўдавой, адна выхавала сына. Каб выжыць, бралася за любую працу, не шкадуючы сіл і здароўя. Калі пачаліся непаразуменні ў адносінах – цяжка растлумачыць. Вядома, не адразу ўжываюцца людзі з рознымі характарамі пад адным дахам. Заўсёды патрэбен нейкі перыяд, каб звыкнуцца, зразумець адзін аднаго. Нявестка ж не вытрымала гэтага перыяду. У хаце, куды дзяўчына прыехала з маладым мужам, усё яе раздражняла. Яна злавалася, крыўдзілася з-за дробязяў. І асабліва з-за таго, што Ганна працягвала клапаціцца аб сваім “перарослым сыне”, так у хвіліны гневу нявестка называла маладога мужа. Ганна маўчала, яна была занадта цярплівым чалавекам. Нявестка ж не хацела тут заставацца і вырашыла адправіцца на сваю далёкую радзіму. Вясковае жыццё – не для яе, заявіла гарадская паненка, так празвалі яе ў вёсцы. І маладыя пачалі збірацца. У дзень ад’езду не на жарт разгарэлася сварка. Нявестка, раззлаваўшыся з-за таго, што Ганна вельмі старанна і клапатліва, як ёй здалося, клала рэчы сына, з крыкам накінулася на маці. І Ганна не вытрымала, расплакалася. Ад болю жанчына вымавіла: “Не хочаце, дык не прыязджайце ніколі!” І выбегла з хаты. На жаль, у момант гневу мы жадаем сабе таго, чаго болей за ўсё баімся. Маладыя ж успрынялі словы пакрыўджанай маці ўсур’ёз і вырашылі правучыць яе. Каля двух гадоў яны не пісалі, нават не паведамілі свайго новага адрасу. А Ганна сумавала. Не чуваць было ні жартаў, ні яе вясёлай гамонкі. Яна рэдка размаўляла з людзьмі, як і рэдка выходзіла куды-небудзь. Неяк імгненна пастарэла, асунулася і ў хуткім часе захварэла. Суседка наведвала сваю даўнюю сяброўку, дапамагала, чым магла. А Ганна познімі вечарамі падоўгу сядзела ля печкі, паглядваючы на дзверы. Жанчына чакала свайго адзінага сына. Колькі слёз выплакала за сваё нялёгкае жыццё – адзін Бог ведае. Яна трымалася з усіх сіл, ад болю нават дыхаць было цяжка. А тут і сын з нявесткай сабраліся на адпачынак. Па дарозе на курорт вырашылі ўсё ж такі заехаць дадому. Ім здавалася, што такога адрэзка часу дастаткова для перавыхавання маці. Падыходзячы да хаты, заўважылі завешаныя шторамі вокны, на дзвярах замок. “Два месяцы, як пахавалі, – паведаміла суседка, не гледзячы ім ў вочы, а потым з укорам дадала: – Усё сына чакала. Не дачакалася. Сэрца не вытрымала”. І пайшла прэч. Нярэдка падчас з-за сваёй упартасці альбо гонару, як у гэтай гісторыі, мы забываем пра самых блізкіх людзей. На жаль, недаравальная жорсткасць у адносінах да іх абарочваецца непаправімым. Антаніна ЗАХАРАВА.
Alex Sandr
Alex Sandr
698
Лучший ответ