Прочее образование
Рагнеда. Помогите найти биографию про Рагнеду!!! только на белорусском языке,...хотя...можно и на русском.
Рагнеда Рагвалодаўна, Гарыслава (ст. -рус. Рогнѣдь ад стар. -сканд. Ragnheiðr, 966 — 1000) — княжна полацкая, дачка першага летапіснага князя полацкага Рагвалода, адна з жонак вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча.
На пачатку 978 года Рагнеда была прасватана за вял. кн. кіеўскага Яраполка, які шукаў саюзу з Рагвалодам супраць свайго брата Уладзіміра, кн. ноўгарадскага. Калі ў Полацк прыехалі і ўладзіміравы сваты, паводле летапісу, Рагвалод запытаўся дачку ці хоча яна замуж за Уладзіміра, а Рагнеда адмовілася ад шлюбу з сынам рабыні.
Калі сваты паведамілі Уладзіміру і Дабрыні адказ Рагнеды, тыя з войскам з варагаў, наўгародцаў, чудзі і крывічоў (ізборска-пскоўскіх) прыйшлі пад Полацк, калі Рагнеду ўжо сабраліся везці да Яраполка. Рагвалод выйшаў супраць, але пацярпеў паразу ў бітве і зачыніўся ў горадзе. Полацк быў узяты вясною 978 года, Рагвалод з сынамі, жонкай і Рагнедай трапіў у палон. Дабрыня зневажаў Рагвалода і Рагнеду, нагадаў ёй словы пра рабыніча, і загадаў Уладзіміру згвалціць яе на вачах бацькі і маці. Пасля Рагвалод разам з жонкай і сынамі быў забіты.
Няслушна лічыць, што абразлівыя Уладзіміру словы належаць самой 12-гадовай Рагнедзе і што менавіта яны былі прычынай вайны. Сапраўдная прычына ў тым, што Рагвалод уступіў у барацьбу Уладзіміра і Яраполка на баку аднаго з іх. Адказ Рагнеды сведчыў пра палітычны выбар Рагвалода на карысць Кіева, што немінуча вяло да вайны з Ноўгарадам.
Неўзабаве, 11 чэрвеня 978 года, Уладзімір стаў вял. кн. кіеўскім і забіў свайго брата Яраполка. У Кіеве было спраўлена яго вяселле з Рагнедай, дзе ён даў сваёй новай, другой ужо, жонцы імя Гарыслава. Рагнеда-Гарыслава была паселеная ў сяльцы на р. Лыбедзі пад Кіевам
Плануючы ажаніцца з візантыйскай прынцэсай Ганнай, а перад гэтым ахрысціцца, перад 986 годам Уладзімір мусіў развесціся з усімі сваімі паганскімі жонкамі, у т. л. з Рагнедай. Напэўна, да гэтага часу (985—986) трэба аднесці і замах Рагнеды на Уладзіміра.

Похожие вопросы
- Помогите найти биографию Кариона Истомина. В википедии и похожих источниках буквальна пара строк: (
- Помогите с биографией Помогите пожалуйста, не могу нигде найти биографию Гаяза Исхаки на татарском (только на татарском)
- Где можно найти биографию Пикассо на французском языке?
- биография. Подскажите пожалуйста, где можно найти биографию И. С. Брука: ? что то нахожу пару строк и все.
- Как теперь в школах обучают русскому языку?Безграмотность выпускников поражает!Уроки русского отменили или еще нет?
- Какой смысл засорять русский язык анг.словами, если в русском есть точные термины?
- Помогите найти стихи Касыма Аманжолова!!!!(можно на русском)
- книга судей(сэфер шофтим) помогите найти пояснения к Книге Судей.на русском или на иврите.
- Помогите найти транскрипцыю песни на русском SCORPIONS (Я всё ещё люблю тебя. )
- высказывание о русском языке для тех людей который русский не родной