А. Куляшоў “Над брацкай магілай”
Ёсць пад Стараю Русаю руская вёска Лажыны.
Там, нібы у Беларусі, і вербы растуць і рабіны.
Там жаўцеюць
Прыгожыя
Краскі
За вёскай у лузе
Там ржавеюць варожыя
Краскі,
Нібы ў Беларусі.
Там магіла ёсць брацкая ў лузе за вёская Лажыны,
Там хлапцы беларускія чэсна галовы злажылі.
Мы без слёз іх хаваем,
Памятаем
Пра свой абавязак,
Нашы слёзы саромяцца мужных вінтовак і касак.
Мы не плачам, хоць знаем, не проста салдацкія косці
Засыпаем мы жвірам халодным, а большае штосьці…
Засыпаем мы твары з вачамі і вуснамі тымі,
На якіх пацалункі дзяцей і жанок астылі.
Жвірам сыплем на ногі, якія паўсвету схадзілі.
Ногі просяцца ўстаць, яны стомы ў дарозе не чулі,
Ды увагналі ў магілу
Іх сілу
Варожый кулі.
Рукі хочуць яшчэ да грудзей прытуліць сваіх сірат,
Ды за варожае ласкі паганай дол цесны іх вырыт.
Хоць прымае іх гэта зямля, як сыноў сваіх, шчыра,
Але просяць іх вочы хоць жменьку палескага жвіра.
Только дзе яго ўзяць?
Як яны Беларусь пакідылі,
У дарогу з сабою
Мяшэчкаў з зямлёю
Не бралі.
Што ім жменька зямлі той?
Ты ўся ім патрэбна, радзіма,
А ў дарожным мяшочку ўмясціць цябе ўсю немагчыма.
Паспрабуй у дарогу забраць тыя пожні, палі і крыніцы,
Тыя пушчы, што могуць хіба только ў сэрцы ўмясціцца.
Беларусь мая родная, як жа я рвуся яшчэ раз
Пеша ўсю цябе змераць, увесь і чабор твой і верас!. .
Сэрца просіць шляхоў,
Што цяжкім маім ботам пад сілу;
Наглытацца хачу туманоў,
Твайго ветру і пылу;
Наглытацца хачу за сябе і за тых,
Што не ўстануць з нябыту;
Вочы просяць нябёсаў тваіх,
Ім твайго не хапае блакіту.
Мы сяброў засыпаем зямлёй –
Ленінградцы, татары, узбекі,
Мы клянёмся варожай крывёй
Напаіць беларускія рэкі.
Мы салют аддаём, памятаючы свой абавязак,
І не плачам, бо слезы суровых саромяцца касак.
Домашние задания: Другие предметы
Помогите найти верш Аркадзя Куляшова "Над брацкай магилай"
Похожие вопросы
- помогите найти диктант по русскому
- Помогите Найти песню "О Днепре" , мне нужно найти авора песни и автора музыки!!Помогите плиз!!!!
- Помогите найти изложение!!
- 10 баллов тому, кто поможет найти в интернете...
- помогите найти стихи! ПОМОГИТЕ!!! очень надо!
- помогите найти анализ стихотворения Есенина
- Помогите найти доклад про Юлия Цезаря (покороче) нигде не могу найти
- Помогите найти все четырёхзначные числа, которые уменьшаются в 16 раз после отбрасывания первой цифры/
- Помогите найти красивое стихотворение о животных ..
- Помогите найти сочинение по Обломову