Родная мова і яе значэнне.
Хто езьдзіў па чужых краях,той,напэўна прыкмеціў,што там усе людзі гавораць адною моваю.Німа там розьніцы ў гаворцы.Сяляне і работнікі,папы і чыноўнікі,паны і купцы ў крамах-усе гавораць аднака:у Францыі-па-французку,у Англіі-па-ангельску,у Нямеччыні-па-нямецку,у Польшчы па-польску.Толькі у нас,на Беларусі,гавораць ні аднака:сяляне адною моваю,беларускаю,або,як кажуць,простаю,а паны і чыноўнікі-іншаю мовай,-расейскаю.
Чаму гэта так,чаму ў іншых народаў адна мова ў паной і работнікаў,а ў нашым краю дзьве мовы:нібы-та панская і простая,сялянская?Ці ж гэта праўда,што беларуская мова простая?Хіба беларуская мова горшая,ці няздатная да нічога,што паны на ёй ні гавораць,а нікаторыя сяляне саромяццаі,патураючы панам,намагаюцца гаварыць па-панску,або “па-благароднаму”?Не,ні горшая нашая мова за іншыя,а можа яшчэ і лепшая і гаворыць на ёй цэлых 10 мільёнаў людзей,якія ўсе разам складаюць адзін Беларускі народ,меўшы колісь сваю слаўную і магутную дзяржаву.
А толькі паны і іншыя з простых сялянскіх людзей,атрымаўшых дурную адукацыю ў царскіх школах і зрабіўшысь праз тое нібы-та панамі,цураюцца свайго роднага і гавораць не нашаю роднаю Беларускаю моваю,а маскоўскаю.Таксама і ніграматны хлопец з вёскі,трапіўшы на заработкі ў горад ці куды небудзь на Маскоўшчыну,вярнуўшыся да дому,пачынаў ламаць сваю гаворку па чужому і пакепліваць з свайго роднага,беларускага.Ні адзін народ гэтага не робіць,-ні паляк,ні расіян,а толькі было ў нас ды на Украіне.
А пачалося у нас гэтае двуязычча праз тое,што народ наш беларускі доўга быў пад чужым панаваннем:сьперша пад Польшчаю,а потым пад маскоўскаю уладаю.І толькі колі-сь то Беларусь была вольнаю,ні ад каго нізалежнаю,і жыла сваім няўласным дзяржаўным жыццём.Але суджана было ёй страціць сваю незалежнасьць,пайсьці пад уладу чужынцаў і перажыць горкую долю,-долю зьдзеку,паняверкі і нілюдзкага гвалту.
Мала якому народу на сьвеце даводзілася перажываць трагічнейшую,нішчасьнейшую долю,як тая,што зазнаў за сваё гістарычнае жыццё народ беларускі.Выступіўшы на гістарычную арэну з сьвежымі маладымі сіламі,ён вытварыў быў арыгінальны палітычны лад,выявіў пачаткі уланай культуры,даў зароды багатага пісьменства.Калі была б добрая змога вырабляць ды гадаваць усё тое,што ў даўнюю даўніну народ наш меў у багатых і пекных зародах,дык цяпер быў-бы ён можэ-б адным з найкультурнейшых народаў у сьвеце,дастойным таварышам у суполцы культурных нацыяў.Ось жэ ні так яно слалася.Беларускі народ,што і цяпер вызначаецца сваёю,як кажуць,патэнцыяльнаю згатнасьцю ды культуры,сваім розумам і дэлікатнасьцю,-гэты народ цяпер цёмны,заштурханы,бедны.Німа яму прастору,каб выявілася яго прыродная здатнасьць і здольнасьць:яго зямля родзіць ні яму,як ні яму служаць і здабыткі сучаснай культуры...Ён стаў і да гэтага часу астаецца толькі гноям,каб на ём маглі вырастаць пышныя кветкі чужой культуры,выпіваючы з яго уласнага грунту усе сокі жывучыя і за гэта амаль,што нічога назад ні зьвертаючы.
Што-ж гэта за фатальная доля такая?Якія прычыны прывялі наш край да такога становішча?
Гэтак пісаў і пытаўся украінскі пісьменнік С.Ю.Ефрэмаў,маючы на увазе сваю бацькаўшчыну Украіну,а далей адказваў,што многа прычын было для такога заніпаду.І найпершая мажа прычына-геаграфічнае становішча нашага краю-на том раздарожжы,дзе пастаянна адбываліся ваенныя споркі суседніх народаў.Як той гарох пры дарозе,-так і жыў беларускі народ.Уціснуты паміж іншых народаў,ні маючы ні якога ад прыроды затулку,ён быў сходным форпостам Эўропы,яго край-месцам крывавых падзеяў суседзяў.Народ наш мусіў прымаць на сваёй грудзі першыя і найцяжэйшыя удары ад тых народаў,што сходзіліся на нашай зямлі канчаць свае споркі з агнём і жалезам.Найбольш гэтыя войны на нашай зямлі і канчаліся,а народ наш,прымаючы на сябе гэтыя ваенныя удары,страціў многа,вельмі многа.
[ссылка появится после проверки модератором]
http://slovo.ws/comp/bel/Others/02.html
Домашние задания: Другие предметы
где есть сочинения про беларускую мову
Похожие вопросы
- Помогите пожалуйста с сочинение по белорусской мове " кого можно назвать другом" На белорусской мове
- Сочинение на бел мове на тему что такое счастье
- помогите пожалуйста с сочинением по укр-мове. Тема: Опис місцевості
- Исправьте мне пожалуйста в моем сочинение ошибки и в конце диолог пределайте на пряму мову.
- помогите. нужно сочинение на тему основные мотивы творчасти Р. Барадулина только на белорускай мове
- Помогите написать сочинение одного из героев рассказа жураулины крик на беларуской мове
- По украинской мове задали писать текс по плану! Помогите пожалуйста! Як характеризує Орисю її мова!
- Помогите с сочинением для 5 класса!
- Сочинение "капитанская дочка"
- Сочинение по лит-ре Срочно! Помогите пожалуйста!