Калипсо
Калипсо

мне нужно сочинение-описание памятника максиму богдановичу в г. минске, желательно на беларуском

Nastya Nastya
Nastya Nastya

Помнік Максіму Багдановічу усталяваны ў скверы на плошчы Парыжскай Камуны, перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся і жыў паэт. Адкрыты 9 сьнежня 1981 г. у дзень 90-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча. Аўтары помніка скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч. Бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 метра ўсталяваная на п'едэстале з чырвонага граніту. Паэт намаляваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, у правай руцэ букет васількоў - кветак, якія апеты ў яго паэзіі.
Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 г. ў Мінску, адкуль затым бацькі павезлі яго ў Гродна. Тут у раннім дзяцінстве Максім асірацеў: ад туберкулёзу зусім маладою памерла яго мама. Вучыўся паэт у гарадах на Волзе - гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Марыў паступіць у Пецярбургскі універсітэт, каб там вывучаць беларускую філалогію. Аднак па патрабаванні бацькі ў 1911 годзе паступіў у яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй.
З 1910 году малады паэт займаўся мастацкім перакладам. На беларускую мову ім былі пераведзеныя некаторыя творы Гарацыя, Авідзія, Шылера, Гейнэ, Верлена, Верхарна, Пушкіна, Майкава. А на рускую - вершы Янкі Купалы, Шаўчэнкі, Франка, Крымскага. Багдановіч стаў адным з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. У абарону яе народнасці і рэалізму ён выступіў з шэрагам артыкулаў. Публіцыстыка Максіма змяшчалася на старонках "Нашай нiвы", у яраслаўскіх газетах, маскоўскіх часопісах "Украінскае жыццё" і "Нацыянальныя праблемы", пецярбургскіх - "Жыццё для ўсіх" і "Паўночныя запіскі". У 1914 году паэт выдаў у Маскве гісторыка-этнаграфічныя нарысы "Чырвоная Русь", "Браты-чэхі", а ў 1916 - "Беларускае Адраджэнне".
У тым жа 1916 годзе Багдановіч скончыў ліцэй у Яраслаўлі і прыехаў у Мінск. Тут ён пасяліўся ў адным доме са Змітраком Бядулям - на вуліцы Мала-Георгіеўскай, 12 (цяпер - Льва Талстога, 14а) . У родным горадзе паэт паступіў на службу ў губернскі харчовы камітэт, дзе працаваў сакратаром.
У Мінску паэт напісаў баладу "Страцім - лебедзь" і артыкулы "Беларускі бежанскі прытулак ", "Голас з Беларусі", "Аб веры нашых прашчураў". У пачатку 1917 года зноў здароўе яго пагоршылася , і ён з'ехаў у Ялту. Але дні Багдановіча былі палічаныя. Максім паміраў гэтак жа высакародна і мужна, як жыў - без нараканняў і скаргаў . На яго стале застаўся неадпраўлены ліст бацьку : "Добры дзень, стары верабей. . Маладому вераб'ю дрэнна". Ён не аднёс яго на пошту, каб не прычыняць родным лішніх клопатаў. 25 мая 1917 года паэт памёр - у месцах, далёкіх ад сяброў, блізкіх, удалечыні ад любімай Беларусі...
Сёння яго вершы ведаюць і любяць не толькі ў гэтай краіне. Некаторыя з іх - "Зорка Венера" і "Слуцкія ткачыхі" - пакладзены на музыку і сталі, па сутнасці, народнымі песнямі. У 90-я гады мінулага стагоддзя ў Траецкім прадмесці сталіцы адкрыўся музей паэта, а побач з вуліцай, якая носіць яго імя, каля будынка тэатра оперы і балета, усталяваны помнік.

Похожие вопросы
описание максима голополосова. сочинение описание
мне нужно сочинение на тему "описание дедушки"
сочинение-описание про памятники архитектуры Беларуси про однин !
Помогите написать сочинение описание памятника Лермонтову
Сочинение-описание памятника "Родина Мать Зовет"
В какую поликлинику обратиться? В Минске по улице Максима Богдановича 88 какая поликлиника привязана?
Сочинение - описание памятника архитектуры А. С Пушкина в Казане!
Мне нужно написать сочинение про памятник Ленину в Владикавказе Дайте мне это сочинение или описание (когда построили)
Помогите написать сочинение: описание архитектурного памятника в челябинской области
помогите мне написать сочинение, по плану, описание памятника, архитектура.