ИК
Илья Кирьянов

в чем вы видите прогрессивную роль Симеона Полоцкого

Альберт
Альберт

Сімяон Полацкі - найзнакаміцейшы з беларускіх перасяленцаў у Расiю, які застаўся ў гісторыі як выдатны асветнік, пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч. Сапраўднае імя славутага палачаніна - Самойла Пятроўскі-Сітняновіч. Нарадзіуся 12 снежня 1629 года. Паходзіў, як мяркуюць даследчыкі, з купецкага саслоўя.
У родным горадзе ён пайшоу ў Богаяўленскі манастыр. Апранаючы манаскае адзенне, кожны чалавек атрымлівае новае імя. Так Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч стаў братам Сімяонам. Пры манастыры была школка, дзе малады манах пачаў працаваць настаўнікам. Полацкія хлапчукі любілі яго за цікавыя ўрокі, на якіх ён часта чытаў свае вершы.
Неўзабаве Полацк заняло рускае войска на чале з самім царом Аляксеем Міхайлавічам. Вучоны манах Сімяон выступіў перад ім з чытаннем сваіх вершаў. Тады ён яшчэ не ведаў, што праз восем гадоў пераселіцца ў Маскву і будзе выхоўваць царскіх дзяцей. Цар Аляксей Міхайлавіч даверыў Сімяону выхаванне сваіх дзяцей. Сярод іх быў і будучы цар Пётр Першы.
Сімяон, якога ў Маскве пачалі называць Полацкім, перакладаў кнігі з польскай і лацінскай мовы, пісаў п'есы для спектакляў створанага з яго дапамогаю першага ў Маскве прыдворнага тэатра. У Маскве ён таксама напісаў больш за дзесяць кніг. Вялікі асветнік, ён заўсёды імкнуўся дзяліцца з людзьмі сваімі ведамі. Першаю надрукаванаю там кнігаю стаў складзены ім самім "Буквар".
Вялікую славу прынёс Сімяону вершаваны пераклад Псалтыра. Большасць сваіх вершаў паэт сабраў у кнігі "Рифмологион, или Стихослов" і "Вертоград многоцветный". "Вертоград" быў своеасаблівай энцыклапедыяй, адкуль чытач мог атрымаць звесткі з гісторыі, геаграфіі, заалогіі.
Чытаць творы Сімяона Полацкага не заўсёды лёгка, але надзвычай цікава. З іх можна даведацца пра восем цудаў свету і пра тое, што прадказваюць чалавеку планеты, і пра нашу выдатную асветніцу Ефрасінню.
Жывучы ў Маскве, Сімяон Полацкі часта ўспамінаў Беларусь, жадаў ёй у вершах міру і шчаслівага, заможнага жыцця. Частку сваёй вялікай бібліятэкі асветнік завяшчаў адаслаць пасля смерці ў полацкі Богаяўленскі манастыр.
Праваслаўная царква абвясціла Сімяонавым творам анафему і забараніла згадваць іх як ерэтычныя. Велізарны ўклад Сімяона Полацкага ў расiйскую культуру быў ацэнены толькі праз сгагоддзі. Памёр ён 25 жніуня 1680 года. Але беларусы будуць заўсёды памятаць Сімяона Полацкага і ганарыцца ім.

Похожие вопросы
синонимы и антонимы к слову прогрессивный. синонимы и антонимы к слову прогрессивный пожалуйста!
Какому виду изменчивости Дарвин отводит особую роль; почему?
о чем сказка семь симеонов
В чем вы видите прогрессивную роль симеона полоцкого?: 3. Жду ответаа: D
какую прогрессивную роль играл Достоевский в России, как явление Русского духа
прогрессивная роль православия на руси заключается в закрепощении крестьян русских..
прогрессивными чертами млекопитающих являются
в каком году основан город полоцк???
Кто из названных лиц был знаменитым иконописцем 17 века? 1 Дионисий 2 Феофан Грек 3 Симон Ушаков 4 Симеон Полоцкий
когда говорят о "прогрессивной мировой общественности" не имеют в виду русских. а почему ?