Литература

доброй ночи всем.

помогите пожалуйста найти характеристику Алеся Загорскага в романе Владимира Короткевича " Каласы над сярпом тваим" на белорусском языке. очень нужно сейчас , а не завтра.спасибо заранее
Ва
Валера
6 387
Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палеткаў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва» . «Выйсце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звязанага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчынай. Прадстаўнікі гэтага пакалення — Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі — павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта сялянская зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з уд-зельнікамі паўстання.

Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэтым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару бела-рускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пача-так з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабод-на жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрым-лівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую сялянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраўднага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.
не знаю, что тут написано, но похоже на то, что тебе надо
КЛ
Константин Леонтьев
2 739
Лучший ответ
Валера я как раз сейчас нашла это и читала. спасибо;)