Литература

стихотворение на тему мая зямля или мой край или мая радзима на белорусском языке пожалуйста!! ! за рание спасибо

про свою родину
Cristina Dimitriu
Cristina Dimitriu
110
Добра! Алесь Бачыла "Радзiмая мая дарагая"

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!

На рэках шырокіх і нівах,
Заводах, будоўлях – наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.

Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.

Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.

Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!
Ирина Рогова
Ирина Рогова
66 151
Лучший ответ
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
КРАЮ МОЙ РОДНЫ ЯК ВЫКЛЯТЫ БОГАМ.. .

Краю мой родны! Як выкляты Богам –
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты.. . Над збожжам убогім
Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родныя вёскі
Жалем сціскаюцца грудзі! –
Бедныя хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурыя людзі...

Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,
Вынеслі моцныя спіны;
Шмат іх прымусілі выцерпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны.

Кінь толькі вокам да гэтага люду –
Сціснецца сэрца ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі.

Песня пяе, як у довіна сына,
Янку, каханне згубіла;
Там, дзе панура схілілась каліна,
Беднага хлопца магіла.

Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе
Сэрца навін не пачуе.
Сціснула гора дыханне ў народзе,
Гора усюды пануе.

Хваляй шырокай разлілась, як мора,
Родны наш край затапіла.. .
Брацця! Ці зможам грамадскае гора? !
Брацця! Ці хваце нам сілы?!