Литература

подскажите кто такой еручков а пьесе пинская шляхта

Кручкоў – станавы прыстаў.
Крючков - алчный, циничный чиновник, для которого важнее всего собрать побольше даров и денег.
Кручкоў - тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў (па камедыі "Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча).
Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не паспеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае "нечуванае ўніжэнне" - 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.
Вобраз Кручкова пададзены ў востра сатырычным плане. Аўтар часта звяртаецца да камічнага перабольшання, калі паказвае, як Кручкоў ажыццяўляе "правасуддзе", як ён выносіць прыгаворы. Чытаючы царскія ўказы і законы, ён дапускае скажэнні: "акцябра 45-га чысла", "сенцябра 75-га дня" і іншыя. Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта будзе прынята шляхтай за чыстую праўду. Нават у знешнім абліччы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. "Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус колам угору стаў, - гаворыць Грышка. - Будзе вазня".
Кручкоў - вобраз гратэскавы. У ім пісьменнік сабраў і паказаў усё самае характэрнае для царскага чы-ноўніцтва: свавольства, хабарніцтва, грубасць, п'янства. I мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з судовых дакументаў: "лічнасць падвяргаецца апаснасці", "гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне" і г. д.
https:// bobych.ru/bel-soch/dunin/07.shtml.htm
ET
Elias Theodorus
83 698
Лучший ответ