Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы, дзеяч славянскай культуры.
Адукацыю атрымаў у Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. У 1518 у складзе беларуска-польскай дыпламатычнай місіі Гусоўскі трапіў у Рым, дзе стварыў свой лепшы твор, які ў 1528 быў выдадзены ў Кракаве пад назвай «Песня пра зубра». У гэтым творы Гусоўскі выступіў як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў таго часу і папулярызатар гісторыі і культуры Беларусі на сусветнай арэне, прадстаўнік рэнесансавага рэалізму. У паэме выразна прасочваецца патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры эўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейнай, свабоднай, гарманічна развітай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадзеянняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін. Гусоўскі стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Вялікая яго заслуга ў пастаноўцы праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння прыродных багаццяў радзімы. Ён крытыкаваў сацыяльна-класавую палітыку Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, з абурэннем пісаў пра пакуты простага народа. З мэтай маральна-этычнага ўдасканалення грамадства, павышэння яго адукаванасці Гусоўскі прапанаваў сістэму лацінскай эўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»). У войнах паэт бачыў адну з важнейшых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы і народа. Гусоўскі таксама аўтар паэм «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» (1525). Яго паэзія паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі Вялікага Княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай, польска-беларускай літаратур.
Домашние задания: Другие предметы
Сочинение про Миколу Гусоускага Составьте небольшое Сочинение про Миколу Гусоускага
вот тут http://bitly.com/author24ru очень класно пишут сочинение .мне очень помогли советую вам
Похожие вопросы
- Помгите пожалста составить небольшое сочинение)
- Помогите составить небольшое сочинение на тему произведения Пришвина "Кладовая солнца" - Митраша и Настя.
- Помогите написать сочинение по ИСТОРИИ Нужно написать НЕБОЛЬШОЕ сочинение на тему: Культура средневекового Китая
- Помогите написать сочинение! Нужно написать небольшое сочинение на тему: Как я читаю?
- Составьте набросок сочинения!!
- Помогите составить небольшой текст.
- Народ ПОЖАЛУЙСТО придумайте небольшое сочинение на тему: тере в русском языке. Только своими словами, не с интернета! сп
- помогите написать небольшое сочинение на немецком..
- Небольшое сочинение на тему"что такое счастье". Нужно небольшое сочинение
- Напишите небольшое сочинение - продолжение сказки Л. Н. Толстого