Школы
Успаміны дзяцінства. изложение по белорусскому языку 10класc.дали текст из сборника экзаменационного 11 класса.
изложение по белорусскому языку 10класc.дали текст из сборника экзаменационного 11 класса.
Яшчэ не развіднела як след, калі Сяргей выйшаў на ганак. Надумалася яму схадзіць у грыбы. Праўда, не столькі тыя грыбы былі патрэбны, колькі захацелася пахадзіць па лесе, па знаё-мых сцежках, мясцінах, проста пабыць сам-насам.
Збіраўся, стараючыся не стукнуць, каб не разбудзіць маці. Узяў кошык, абуў старыя кеды і праз агароды, праз садок па-даўся ў поле. Неба на ўсходзе ружавела, прасвятлялася. Цішы-ня панавала наўкол. Нерухома стаялі высокія ліпы, у лагчы-нах вісеў лёгкі туман, востра пахла скошаным аёрам [1]. Сярод цішыні пачуў, як у садзе ўпаў у траву пераспелы яблык. Роены бульбоўнік, які нахіліўся да сцежкі, вымачыў Сяргея да кале-няў. Ад халаднаватай расы, ад ранішняга тумановага халад-ку дрыжыкі прабеглі па целе, і Сяргей радасна і бесклапотна ўсміхнуўся. Падышоўшы да яблыні, нарваў буйных крамяных яблыкаў, пераскочыў масток і сцежкай падняўся на ўзгорак.
Сцежка то апускалася ў лагчыну, перасякала луг, то зноў узбягала на высокі пагорак. Тады зноў відаць былі, калі азірнуц. ; ца, вёска і возера за ёй. Неба на ўсходзе святлела, залацілася, іграла. Быццам хтосьці нябачны выпускаў з рукава промні, а яны рассыпаліся па небе, нібы вялізны казачны птах разні-маў свае вогненныя крылы.
Лёгкі ранішні ветрык крануў прычоскі кучаравых бярозак, якія, збочыўшы са сцежкі, купкай стаялі сярод пшаніцы. Тут самае высокае неба над усім наваколлем. Яшчэ хлапчуком, адвёўшы коней на луг і вяртаючыся дадому, любіў ён спыніц-ца на хвіліну пад бярозкамі, углядаючыся ў знаёмыя дрэўцы, у кожны ўзгорак, краявід. I чаму так бывае? Такія ж сцежкі, такія ж дрэвы і пагоркі ёсць і ў другіх мясцінах, але ж не тры-вожаць яны сэрца ўспамінамі , як гэтыя, знаёмыя з самага дзя-цінства. Нават і прыгажэйшыя мясціны ёсць, вядома. Але ро-зумам прымаеш чужую прыгажосць, а сэрцам цягнешся туды, дзе першы раз убачыў усход сонца, пачуў родны голас маці.
Там, на высокай гары, збіраў арэхі. А на пачатку лета паляны на ёй аж чырванелі суніцамі. Як хораша было з аднагодкамі ісці дадому, несучы поўныя збанкі сакавітых ягад. А пасля ўсе разам бегалі купацца ў возеры.
3 таго крутога пагорка, які з даўніх часоў чамусьці называ-юць Лявоніхай, каталіся на лыжах. Стомленыя, вярталіся ў вёску, калі няяркае чырвонае сонца чаплялася за зубчаты край лесу, а мароз падціскаў, крапчэў нанач. Звонка смяяліся, успа-мінаючы, як хто падаў з гары, а малы Косцік ішоў ззаду за ўсімі з адной лыжай, несучы другую, з адламаным носам, пад пахай.
Пад трыма дубамі, якія стаяць воддаль, хаваліся з бацькам у навальніцу. Як страшна было! Раптам стала цёмна-цёмна, вецер гнуў дрэвы ледзь не да зямлі, раз-пораз біў гром. Яны былі сярод чыстага поля і паспелі дабегчы да дубоў, як пасыпаў, нібы гарохам, град. Усё жыта палажыў тады, яблыні абтрос.
А гэта гара Барсучынай называецца. Раней, кажуць, там многа барсучыных нор было. Гара парасла сасоннікам, і тут Сяргей заўсёды збіраў маладзенькія лісічкі.
Хораша Сяргею ад успамінаў дзяцінства, хораша, спакойна і вольна на душы ад летняй пагоднай раніцы, ад лясной цішыні і свежасці, ад паху грыбнога. (467 слоў)

Похожие вопросы
- Люди, помогите срочно!!! Текст изложения по белорусскому языку "Пазначаны знакам гения"...я в 10-м классе...
- Как троечнику попасть в 11 класс ? Дочитайте до конца текст вопроса.
- Помогите с сочинением. 11 класс. Русский язык. "Проблема засорения русского языка"
- Как вы считаете, нужен ли белорусский язык в школах?
- где достать тематическое планирование по химии и биологии для школ с белорусским языком обучения?
- Русский язык 10-11 класс. Прошу прощения у людей, знающих хоть толику русского языка. Я просто никогда не понимал его
- Вопрос для тех кто закончил 11 классов или у кого родственники закончили 11 классов внутри
- Оценки в аттестат после 11 класса
- Хочу уйти из половины 11 класса и оттянуть сдачу ЕГЭ. Как убедить родителей, что это верное решение?
- Может ли школа не допустить ученика к обучению в 10-11 классе? У нас в школе просто новые, совершенно идиотские правила.