Школы
Люди, помогите срочно!!! Текст изложения по белорусскому языку "Пазначаны знакам гения"...я в 10-м классе...
..я в 10-м классе...
Будьте внимательны, потому что учителя - коварные люди (по себе знаю) . Они специально выбрасывают предложения и абзацы. Успехов!! !
Пазначаны знакам генія
Максім Багдановіч.. .
Кароткі быў яго жыццёвы век: ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа — закончыў. I можа таму, што прадчуваў блізкую развязку, спяшаўся, працаваў, не шкадуючы сябе, абы паспець сказаць тое, што хвалявала яго сэрца і што не магло не выліцца ў творы.
У яго не было зацягнутага перыяду вучыёўства. Пра сябе як паэта ён заявіў адразу і адразу ж упэўненай хадой пайшоў наперад, пераадольваючы цяжкасці. А іх было нямала.
Толькі пяць гадоў жыў ён на Беларусі. Астатняе жыццё прайшло за яе межамі. Таму родную мову, на якой рашаецца пісаць, даводзілася вывучаць па бацькавых этнаграфічных запісах ды па кнігах. I наперакор вялікадзяржаўным скептыкам, якія не прызнавалі за беларускай мовай яе самастойнасці, даказаў, што мова яго народа ніколькі не бяднейшая і не горшая за іншыя, што ёй падуладны ўсе віды і жанры, зведаныя і асвоеныя высокаразвітымі літаратурамі, і што на ёй можна паспяхова перадаваць найтанчэйшыя адценні чалавечых пачуццяў.
Давялося пераадольваць і такую спадчынную цяжкасць, як туберкулёз. Хвароба, якая на нейкі час зрэдку прытухала, ніколі не пакідала яго і давала адчуваць сябе.
Якія ж трэба было мець тытанічную сілу волі і мужнасць, каб, будучы хворым, адважыцца на літаратурны подзвіг. Бо тое, што ён зрабіў, інакш, як подзвігам, і не назавеш. Упарта і няспынна высякаў ён са сваіх слабых грудзей гарачы агонь пачуццяў. Тварыў, памятаючы, дарэчы, самім ім вызначаны беларускай літаратуры запавет — несці не толькі роднаму народу, але і "ўсясветнай культуры свой дар”.
I як жа шчыра радаваўся, калі бачыў, што гэты дар з кожным годам усё большаў і большаў, што цяпер ужо "не трэба ...ісці ў чужыя людзі, шукаючы глыбокіх і прыгожых дум, чулага і хвалюючага пачуцця, душу радуючай красы. Не трэба, бо і ў саміх ёсць. Мала таго, самі яны могуць да нас звярнуцца, бо іншы раз таго, што маем мы, не знойдзеш у іх".
Шмат часу мінула з тае пары. Шмат новых літаратурных імён заззяла на небасхіле нашай прыгожай пісьменнасці. Шырокай, магутнай хваляй б'ецца яна ўжо не толькі ў родныя берагі. I гэта таксама вынік той працы, якую вельмі хораша здзейсніў вечна малады Максім Багдановіч — паэт, пазначаны знакам генія.
Сёння мы ўжо не баімся даваць яму найвышэйшую адзнаку, не баімся ставіць яго імя побач з імёнамі выдатных еўрапейскіх пісьменнікаў: створанае ім вытрымала выпрабаванне часам і не толькі не паблякла, а, наадварот, яшчэ ярчзй зазіхацела, здзіўляючы сваім хараством увесь сялянскі свет. Сын Беларусі, Максім Багдановіч даўно ўжо пераступіў абсягі роднай зямлі. Як свайго яго прымаюць далёка за межамі паэтавай Бацькаўшчыны.
Прырода надзяліла яго шматгранным талентам, дазволіла паспяхова развіцца як паэту і празаіку, перакладчыку і крытыку, публіцысту і гісторыку. Яго поўнае неаслабнага гарэння жыццё было ўзорам высокага служэння роднай літаратуры, роднаму народу. I гэтым ён будзе таксама радаваць. вабіць і здзіўляць нас.
(Паводле А. Бачылы. )

Твои глаза гении цифр, а рсницы гении грудей.
Бело - бельмо в хрусталик. Руссия.
Бело - бельмо в хрусталик. Руссия.
Помогите
\
\
Похожие вопросы
- Успаміны дзяцінства. изложение по белорусскому языку 10класc.дали текст из сборника экзаменационного 11 класса.
- Срочно! Напишите изложение на татарском языке на тему "бигрэк тэмле бэрэнге"
- Жизненно - если Ваша дочь учится в 10-м классе, ВЫ уверены что она ДЕВСТВЕННА ?
- Помогите! Срочно нужно изложение по роману "Дубровский".
- Моя дочь учится в 10 -м классе. Вопрос к педагогам и родителям внутри
- помогите перевести текст, но только литературным языком так сказать, пожалуйста!!
- Помогите найти текст! ! Срочно, изложение. . "Я помню что у моей мамы самыми лучшими подругами оставались.. "
- какой текст изложения будет 5 июня 2010 года по ГИА для 9 класса!? Какой текст был у вас?
- Помогите написать сжатое изложение срочно из этого текста нужно 70 слов
- помогите написать сжатое изложение по тексту"Смелый человек, столкнувшись со страхом...