Юра
Юра

Помогите! Срочно нужна характеристика к произведению М. Стральцова "на чацвёртым годзе вайны" и "Сена на асвальце"

Нужна характеристика к произведению М. Стральцова "на чацвёртым годзе вайны" и "Сена на асвальце"

ЕР
Екатерина Рублёва

Было гэта на чацвертым годзе вайны. Бабуля - высахлая, з учарнелым ад работы і старасці тварам - адсцябала матузамі малога ўнука за тое, што паабшчыпаў, не дачакаўшыся вячэры, акрайчык ацеслівага, спечанага з бульбы і ячменных шароек хлеба.

Малы не заплакаў, толькі не сваім голасам войкнуў, калі, уцякаючы ад матузоў, хацеў падшыцца пад ложак, - на хаду перадумаў нечага, разгубіўся, і тут яго дагнала, апошні раз балюча сцебанула старая.

Маці таўкла ў хаце проса; яна ўсё бачыла, і калі сын, разгубіўшыся, зыркаў па хаце здзічэлымі, спалоханымі вачамі, ёй здалося, што ён глядзіць на яе, моліць спагады, літасці, моліць заступіцца, і ў яе тады перавярнулася ўсё нутро, і яна падумала, што і сама часам гэтак жа сцябала малога, і цяпер пашкадавала, што рабіла гэтак.

Сын жа кінуўся ад ложка да дзвярэй, з усяе сілы ціснуў рукамі на клямку, біў у дзверы нагамі: маці бачыла, як дрыжаў у яго збялелы падбародак, як захліпаўся сын ад першых, крыўдлівых і роспачных слёз.

Моцна заплакаў ён ужо на двары.

І ёй тады, калі яна пачула гэты ягоны плач, чамусьці стала лягчэй, нібыта яна сама заплакала і ёй прыйшла са слязьмі палёгка.

Яна глянула на хату, на старую, што нечага мітусілася ў хаце, і больш за ўсё яе ўразіў свякроўчын твар - спустошаны і нейкі пакутліва нямы. І яна зразумела, што старая цяпер таксама шкадуе малога і што мітусіцца яна можа таму, што не ведае, куды ёй цяпер дзець матузы і што рабіць са сваімі рукамі.

І яна, маці, не стала глядзець на старую і знарок моцна загрукала таўкачом у ступе.

А старой і сапраўды было не па сабе. Яна не хацела, каб гэта заўважыла нявестка, і хутчэй пайшла з хаты.

Худы, як дошка, парсюк, што нудзіўся ля ганка, адразу ж кінуўся да яе на двары: яна крыкнула на яго, адпіхнула нагой - парсюк зласліва рохкнуў, патрухаў назад да ганка і, нудзячыся, пачаў торкаць лычом у сонечныя дзверы. «І гэты хоча есці, - падумала яна. - А дзе ж ты на ўсіх возьмеш?. . Няхай яно ўсё спрахне... » Яна злавалася і, зазлаваўшы, адчула раптам, што ёй няма чаго рабіць на двары. Але не хацелася вяртацца ў хату, і яна пайшла ў агарод.

Похожие вопросы
характеристика Кнурова М. П. из произведения "Бесприданница"
Характеристика личности Напалеон Бонапарт. Помогите срочно дайте характеристику Напалену Бонапарду
литература характеристики героев произведения орел-меценат
какой характер у Сергия Раднежского? нужна характеристика срочно, пожалуйста кто знает помогите!!!)
Срочно нужен план по произведению М. Ю. Лермонтова "Мцыри". Ю. Лермонтова "Мцыри"
Помогите срочно нужен план по произведению М. Ю. Лермонтова "Мцыри"
сравнительная характеристика фашизма в Германии Италиии и Японии.. . срочно помогите!!!! срочно помогите!
в 20 м = сколькото дм но я незнаю помагите, пожалуста, мне срочно срочно нужно!!!!
характеристика манюшки из произведения телеграмма, . очень срочно надо
Срочно нужна характеристика Ромео из произведения У. Шекспира "Ромео и Джульетта"