Помогите, пожалуйста, написать отзыв по бел литу
Мар’ян Дукса.
Купалаўскі радок
Жадаў ён быць і песенным, і дзейным,
гучаў, як покліч, ранішні гудок,
упэўнены, журботны, веснавейны,
пранізлівы купалаўскі радок.
Як зверху хто паклікаў быццам…
На нейкай маладзечанскай вярсце
ён змог крыніцай да людзей прабіцца,
каб слёзы ўмыць краіне-сіраце.
Лугоў, палеткаў увабраўшы водар,
напоўнены красою і бядой,
ён акрапіў наш беларускі гонар
любоўю слоў, нібы жывой вадой.
Сваёй найбольшаю узнагародай
лічыў паветра роднага глыток.
Бяссрэбнікам быў і ёсць заўсёды,
адкрыты ўсім купалаўскі радок.
Як журавель, ён праплывае плаўна
над нашай мовай, пахкай і густой,
свабодны ад складанасці уяўнай
і вольны ад манернасці пустой.