1. З вялікай літары пішацца:
першае слова ў сказе:
Былі пагодныя дні. З сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (I. Мележ) . Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? (Я. Колас) . Усю дарогу праз лес мяне суправаджала нябачная птушка тоненькім жалобным плачам. Што яна страціла? Па чым плакала? (I. Шамякін) . Найсмачнейшыя цяпер брусніцы – як вінныя яблыкі... Яны на пасецы растуць шышкамі. Як бабок на балоце (І. Пташнікаў);
першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй (П. Броўка) . А-я-яй! Хто ж бы гэта мог падумаць! Гэтакі, здаецца, чалавек!. . ( К. Крапіва) ;
першае слова ва ўстаўных сказах-рэмарках, якія падаюцца ў дужках у пачатку тэксту і пасля кропкі, клічніка, пытальніка і шматкроп’я ў канцы сказа: Гарлахвацкі. Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет. ) (К. Крапіва) . Я размяк. (Душа ў паэта чулая. ) (П. Панчанка) . С ы м о н. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі.) Ну! Чуеш ці не? (Я. Купала) . С ы м о н. А хто будаваў гэтай вось сякерай? (Трасе сякерай. ) (Я. Купала) . Д а н і л к а. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла… (Глянуўшы на матку, не дагаворвае. ) (Я. Купала) .
2. Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах:
Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве,
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
(У. Караткевіч) .
3. З вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп’я:
у пачатку простай мовы: Ён падумаў: «Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, – і дадаў: – Дурні яны! » (Я. Колас) . Уладзімір Святаслававіч паслаў да полацкага князя Рагвалода сказаць: «Хачу дачку тваю ўзяць за жонку» . Рагвалод спытаў у дачкі: «Ці хочаш ісці за Уладзіміра? » Яна адказала: «Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка» (М. Ермаловіч) ;
у пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: П. Глебка з поўнай падставай пісаў: «Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў» («ЛіМ») ;
у сцвярджальнай частцы рашэння, пастановы, рэзалюцыі, пратакола, акта, выпіскі з дакумента і інш.
Напрыклад:
Пастанавілі:
Зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці прафкама
(з пратакола прафсаюзнага сходу) .
З арыгіналам згодна:
Сакратар выканкама (подпіс)
(з копіі дакумента) .
4. Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары: Якуб Колас справядліва ўказваў, што «родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет» («ЛіМ») . Паводле глыбокага пераканання Дубоўкі, моўныя скарбы – у народзе, «настаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае» («Беларуская мова. Энцыклапедыя») .
Гуманитарные науки
ребята... скиньте кто-нибудь правила правописания большой буквы в белорусском языке??
А, чем плох Батька?
Всё верно делает.
Завидую белорусам, они хоть не вымирают и процветают.
Всё верно делает.
Завидую белорусам, они хоть не вымирают и процветают.
АЛЕКСАНДР ГРИГОРЬЕВИЧ ЛУКАШЕНКО. всё остальное маленькими
Похожие вопросы
- ПО правилам нужно ли писать "вы" с большой буквы, если это обращение к одному человеку?
- Кто и с какой целью придумал правила правописания? Это ведь мешает коммуникации людей? Ведь всё равно ясно, что ...
- Слово бог(Бог) пишется с большой буквы, или определенного правила нет??? Ответ желательно подробный и своими словами.
- Прилагательные образованные от имён собственных пишутся с большой буквы или маленькой?
- По правописанию какой буквы старославянского алфавита можно было догадаться о безграмотности пишущего человека??
- Зачем писать "Вам" с большой буквы в описательном тексте на сайте (на главной странице, о компании).
- языки Считается ли белорусский язык иностранным в Украине ?
- Помогите пожалуйста! Белорусский язык
- Помогите придумать две загадки на белорусском языке
- Какая буква современного русского языка появилась позднее всего и кто её внедрил в язык?