У вершы «Маладыя гады...» Максім Багдановіч апаэтызаваў і ўславіў маладосць – самую прыгожую, самую радасную пару чалавечага жыцця, час светлых надзей і жаданняў. Рамантычны вобраз маладосці, незабыўных дзён чалавечай вясны, юнацкіх мар і парыванняў да высокага, прыгожага, ідэальнага з’яўляецца ідэйна-эмацыянальным асяродкам верша. Лірычнае перажыванне перадаецца як успамін аб красе перажытага. Юнацтва беззваротна прайшло, але ў душы лірычнага героя назаўсёды засталося самае дарагое, самае запаветнае, што ніколі не забываецца, – памяць аб шчасці кахання, аб першых сустрэчах, аб сіле і прыгажосці чалавечага пачуцця.
Галоўная паэтычная думка верша – сцвярджэнне шчасця чалавека быць вечна маладым, любіць і захапляцца красой гэтага чароўнага пачуцця – выказана ў апошняй, заключнай страфе, якая гучыць як гімн маладосці.
Литература
водгук на верш максіма багдановіча маладыя гады або аналіз
Водгук на верш Максіма Багдановіча «Маладыя гады...»
Я пазнаёміўся са знакамітвым беларускім паэтам, драматургам — Максімам Багдановічам. Мяне вельмі зацікавіў адзін з яго твораў — верш «Маладыя гады...», напісаны паэтам у 1915 годзе.
Першае, што я ўбачыў у гэтым вершы — гэта назва. Нават з гэтага эпітэта і пачынаецца першы радок верша. Сапраўды, маладыя гады — гэта самая радасная пара чалавечага жыцця, час светлых надзей і жаданняў. А для самога Максіма Багдановіча маладыя гады — гэта яго адзіны перыяд жыцця (акрамя дзяцінства), і ён назаўсёды запомніўся нам маладым.
Тэма гэтага твора — філасофская. Тут лірычны герой разважае аб радасцях маладосці: «Ні жуды, ні нуды...», «Помніш толькі красу...». І вось тут сам аўтар, ведаючы, што жыць яму на свеце засталося некалькі год, аптымістычна ставіцца да маладосці — у гэтых радках М. Багдановіч коратка апісвае свой перыяд жыцця.
Ідэя гэтага верша — сцвярджэнне шчасця чалавека быць заўсёды маладым, любіць і захапляцца красой гэтага чароўнага пачуцця. Лірычны герой жадае, каб «век малады» быў поўны не любымі, а менавіта светлымі днямі, каб гады праляталі «залатымі агнямі». І ўжо ў 1917 годзе М. Багдановіч піша свой прадапошні невялічкі верш, у якім ён адпісвае «веку маладому»:
Пралятайце вы, дні,
Залатымі агнямі.
Скончу век малады —
Аблятайце цвятамі...
Верш «Маладыя гады...» М. Багдановіча — лірычны, ён складаецца з чатырох слупкоў-чатырохрадкоўяў. Ва ўсіх слупках перакрыжаваная рыфма. У гэтым вершы два вобразы: першы — рамантычны вобраз маладосці, другі — сам лірычны герой. У апошнім слупку лірычны герой звяртаецца да маладосці, да «века маладога» і жадае ёй светлых дзён.
Гэты верш насычаны эпітэтамі. Адныя — мілы тварык, залатая каса, сіняватыя вочы — падкрэсліваюць прыгажосць і чароўнасць маладосці. Другія — агністы пагляд, гарачыя словы, залатыя агні — перадаюць буру эмоцый лірычнага героя, «гарачыя» думкі і дзеянні.
Эпітет «цёмны сад» перадае моманты першага кахання, а ўдакладненне «вінаград, цвет бяленькі вішнёвы» гаворыць аб тым, што лірычны герой у дасканаласці памятае яго першае спатканне.
Таксама тут можна ўбачыць алітэрацыю на мяккія зычныя гукі:[Ц'в'эт б'ал'эн'к'і в'ішн'овы] — усё гэта перадае мяккасць кахання чалавека.
Апошні слупок з'яўляецца наказам маладому пакаленню, каб яны жылі светлымі днямі, каб дні «праляталі залатымі агнямі». Эпітэт «век малады» з'яўляецца не толькі вобразам маладосці, але і правобразам маладога пакалення, і не толькі свайго часу, але і нашага, і наступнага.
У заключэнні я хачу сказаць, што верш Максіма Багдановіча «Маладыя гады...» з'яўляецца гімнам маладосці, пасланнем да нашчадкаў і запаветам маладым. Усё гэта ў адным невялічкім вершы, які нават лёгка вучацца на памяць. Гэты твор таксама паказвае паэта М. Багдановіча не толькі паэтам-рамантыкам, але і паэтам-філосафам — вечна маладым паэтам-філосафам.

сам ищу вот сижу
Спасибо
Вкратце - верш просто заебумба!
Некрасиво зроблена
Сродки мастацкай выразнасти
Похожие вопросы
- водгук на верш максима багдановича романс
- Помогите! срочно нужен водгук на верш А. Грачанікаў "Не трэба жыць, як набяжыць"
- водгук на верш шчасте
- Максім Багдановіч "Зімой". Водгук или Анализ
- Падкажыце верш верш Пятруся Броўкі не меньш 10 слупкоў
- Хто вміє складати вірші , сам? Дуже потрібен вірш на тему "Я - українка", " Я - українець" або щось гарне про Україну.
- "Якщо людина зовсім не пье, вона або хвора, або падлюка". Неужели Гоголь?!
- Кто гад, а кто не гад?
- Ідейно-художній аналіз вірша Андрія Малишка "Пісня про рушник".Хто знає напишіть будь ласка!!!
- ідейно-художній аналіз твору ти знаєш що ти людина