Литература
ребята!! срочномнужно помощь!! у кого-нибудь есть изложение по белорусскому "урокі жыцця" там пра вавёрку Рыжуху!!
Пераказ " Урокі жыцця"
Сонца ўжо выкацілася з-за лесу, калі Янка выйшаў з дому. У канцы вузкай вясковай вулачкі павярнуў на гасцінец, абса-джаны з двух бакоў маладымі клёнікамі і дубкамі, і ўзяў кіру-нак да лесу. Сонца паднімалася ўсё вышэй і вышэй. Яно пры-емна казытала твар, сагравала кожны кусцік і травінку. Аж пераліваліся вясёлкай, ззялі на іх зіхоткімі шкельцамі буйныя кроплі дажджавой расы. Па сцяжынцы перад самым носам шаснула вёрткая вірлавокая вавёрка. Яна ўскочыла на елку, гойдаецца на галінцы і цікуе за Янкам жоўтымі пацеркамі, нібы пытае ў яго: «Чаго табе трэба, чалавеча?»
Янка на міг забыўся, куды і чаго ідзе. Як усё роўна першы раз у жыцці ўбачыў вавёрку: стаяў і любаваўся маленькім ры-жым звярком. На сцяжынцы, накульгваючы на пярэднюю на-гу, паказаўся вялікі, з шырокай грудзінай лось. Убачыўшы зусім блізка ля сябе чалавека, лось прыпыніўся і пачаў стрыг-чы вушамі.
«Вось дык сустрэча», — падумаў Янка і з радасцю гукнуў:
— Хіба не пазнаў мяне? Га?
Лось, высока падняўшы ўгару гарбаносую пысу і задраўшы галіны-рогі, нерухома стаяў на месцы і пільна сачыў за чалаве-кам. Янка развязаў торбачку, у якой ляжаў яго полудзень, да-стаў адтуль ладны акраец хлеба і ступіў да звера. Лось, як толь-кі згледзеў у руках Янкі хлеб, адразу ж рушыў яму насустрач.
Янка гладзіў лася па галаве і прыпамінаў тую першую і ба-лючую стрэчу са зверам.
...Стаяў пачатак верасня. Цвілі сінія, як лён, верасы, з дрэў пакрыху ападала жоўклае лісце. Ужо спускалася за купчасты сасоннік сонца, калі Янка выйшаў з лесу. Ён прысеў ля дарогі напляскаты, яшчэ не халодны камень, і раптам пачуў, як з ля-шчынніку да яго даносіцца ціхі, прыглушаны стогн. Ён пады-шоў бліжэй і ўбачыў там лася. Звер ляжаў на траве, выцяг-нуўшы перад сабой акрываўленую нагу і чалавечымі вачыма прасіў у яго, Янкі, дапамогі. Першае, што зрабіў тады Янка, гэта зняў з сябе кашулю, разарваў яе і забінтаваў паранэную браканьерамі нагу лася. А потым кожны дзень мяняў на ране павязкі, лячыў звера травамі — настоем прамываў хворую нагу. Лось пакуль што хадзіць не мог, і Янка прыносіў яму ка-нюшыну і сена, паіў вадой, падоўгу, седзячы каля яго, расказ-ваў прашколу, пра сябе, нібы падбадзёрваючы «хворага». Праз два тыдні лось падняўся і, крыху кульгаючы, падаўся ў лес.
Янка скарміў ласю хлеб, зноў пагладзіў яго па галаве і пай-шоў, але лось ступіў за ім следам. Янка прыпыніўся.
— Ну, ідзі сваёй дарогай. Няма болей у мяне хлеба. Чуеш, дурненькі? Другі раз сустрэнемся, тады і пачастую цябе...
На павароце Янка азірнуўся. Лось нерухома стаяў на месцы і глядзеў яму ўслед. (403 словы)

Похожие вопросы
- Ребята Нужна помощь. Кто читал "Мартин Иден"
- Ребят нужна помощь.. Ответ нужен четкий. спасибо заранее
- Ребята, нужна помощь. Я учусь писать стихи и мне пишут, что рифма простая, и мне не совсем ясно почему.
- Ребят, нужна помощь.. Нужно найти легенду, про происхождение украинского языка!
- Ребята нужна помощь для книги
- Ребят, нужна помощь. Вопросы по рассказу "Ионыч"
- Ребят! Нужна помощь. НЕ срочно. Не могу придумать сюжет для книги.
- Нужна помощь! Мне надо изложение 8 класса "Хачико, встречавшему поезд" помогите пожалуйста!
- Краткое содержание произведение "Урокi панi Мар'i" Я. Купалы
- родная мова -люстэрка жыцця