Заставайся ў клетцы залачонай
Ты сама абрала гэты лёс.
У. Караткевіч
Птушкі любяць волю. Ды бывае зрэдку -
Палюбіла птушка залатую клетку.
Птушка вызнавае залатую веру:
«Што вам, вастракрылым,
век ганяць
паветра? »
Птушка вучыць верыць Богу залатому:
«Кожны птах у сьвеце мае мець па дому» .
I яна шкадуе птушак тых у сьвеце,
Што лятуць на кулю, на стралу і вецер.
Што ж, любая птушка сыдзе за сьвятую,
Толькі дай ёй клетку,
клетку залатую.
Птушкі шчасця
Была некалі на Беларусі вёска Зімовічы. Зусім звычайная вёсачка, але вельмі ганарыліся яе жыхары тым, што жыла ў іх сям'я буслоў. Любілі і шанавалі людзі гэтых велічных птушак, верылі, што тыя прыносяць шчасце.
Памёр у той вёсцы пан, і гаспадаром стаў яго сваяк. Задумаў новы пан свае ўладанні пашырыць і пабудаваць шыкоўную лазню. Выпісаў майстроў аж з Турцыі! Прыехалі будаўнікі і пытаюцца ў пана, дзе ён плануе ставіць лазню. Пан махнуў рукой на старое дрэва, на якім было буслінае гняздо. Прасілі вяскоўцы пана не чапаць птушынага жытла, але той і слухаць не хацеў. Уласнымі рукамі гняздо раскідаў. А буслы падняліся ў паветра і доўгі час кружыліся над тым месцам. Пан кінуў каменем, але птушкі не спалохаліся. Тады раззлаваны багацей прынёс дубальтоўку і стрэліў у бусла. Перапалоханыя вяскоўцы загаласілі, сталі прасіць пана не чапаць птушак. Толькі было позна. Паранены бусел, з апошніх сіл махаючы крыламі, паляцеў у бок лесу, а за ім накіравалася і яго сям'я.
З таго часу зніклі буслы з вёскі. А разам з імі пайшло з вёскі і шчасце. Мінула тры гады. Тая лазня, пабудаваная на месцы буслінага гнязда, штогод згарала амаль поўнасцю. Ды і сам пан шмат непрыемнасцей зведаў. Стаў хварэць. Аднойчы паехаў у горад да лекара, а яго абрабавалі па дарозе. Немалыя грошы ўкралі, каня і калёсы забралі, а самога збілі на горкі яблык. Ледзь дадому дайшоў, прыйшлося доктара выклікаць. 3 цяжкасцю выйшаў багацей з хваробы. Ужо не раз тых буслоў успамінаў.
Пакутавалі і вяскоўцы. Перастала весціся жывёла, адзін за адным ішлі неўраджайныя гады. Стараюцца сяляне, садзяць агароды, а дажджу амаль не бывае. Ідзе вялікая хмара, і людзі радуюцца, што дождж будзе, а тут наляціць вецер ды прагоніць хмару. Зноў засуха, ураджаю няма.
Завітаў неяк у вёску вандроўнік. Пусцілі людзі яго пераначаваць, а пакарміць госця не маглі, бо не было чым. Расказалі таму падарожніку пра буслоў ды пра свае беды. Параіў вандроўнік прабачэння папрасіць. Так і зрабілі людзі. Першым пайшоў пан, за ім — усе вяскоўцы. Каля папялішча, што засталоея ад лазні, людзі спыніліся. Прасілі ў буслоў прабачэння, кланяліся. Раптам аднекуль з вышыні пачуўся бусліны клёкат. Паглядзелі вяскоўцы ўгору, але птушак не ўбачылі. Па небе ж плыло толькі белае воблака, якое нагадвала бусла.
— Дараваў! — узрадаваліся людзі.
Разышліся вяскоўцы па сваіх хатах. У кожным двары гаспадары паклалі на высокія дрэвы драўляныя колы, каб буслы маглі рабіць на іх гнёзды. I вярнуліся буслы ў вёску.. .
Вось такая прыгожая легенда жыве ў народзе. Наўрад ці ў яе аснове ляжаць канкрэтныя, рэальныя факты. Відаць, чалавечая фантазія прыдумала гэта паданне. Яно прадыктавана вялікім жаданнем беларусаў жыць у згодзе і міры з братамі нашымі меншымі — жывёламі, птушкамі. У народзе існуюць няпісаныя законы, якіх прытрымліваліся нашы продкі здаўна: не крыўдзіце слабейшых, не ламайце дрэўцаў, бо ім баліць, беражыце родных, таму што яны самыя блізкія вам людзі.
А буслоў — прыгожых і гордых птахаў — спрадвеку шанавалі на нашай зямлі. Людзі здаўна верылі і сёння вераць, што нельга бурыць іх гнёзды. Гэта своеасаблівыя птушкі — птушкі шчасця. (481 слова)
Школы
помогите найти изложение по беларусской мове "птушки любяць волю" срочно надо
Похожие вопросы
- Помогите найти изложение на тему "Грибоедовская москва", начинается так: Москва, по свидетельству современников...
- ПОМОГИТЕ НАЙТИ ТЕМУ И ПРОБЛЕМУ ТЕКСТА! У МЕНЯ ЭКЗАМЕН, СРОЧНО
- Помогите найти текст! ! Срочно, изложение. . "Я помню что у моей мамы самыми лучшими подругами оставались.. "
- Где можно найти изложение о Пушкине? (Смотрите внутри)
- отправьте пожалуйста краткое изложение рассказа о "Бикмуш бабай" на татарском, срочно!
- Помогите найти плиз срочно) анализ стиха Н. А. Заболоцкого "Не позволяй душе ленится" (ПЖ оч срочно надо)
- Помогите найти это изложение!!!
- Помогите плиз найдите изложение со слов "Скрытным человеком был Сегрей Рахманов.Великий русский пианист.."
- Изложение за 7 класс "Футболист Димка". Помогите анйти изложение за 7 класс "Футболист Димка"
- нужна помощь. помогите найти контрольное изложение на тему :"Живые памятники истории"