ВУЗы и колледжи

Праблематыка твора "Макаравых Волька"

З біяграфіі пісьменніка вядома, што апошнія свае дні К. Чорны дажываў у невя-
лічкім катушку, які быў непрыгодны для жыцця і творчасці. Пакуты хворага, знявеча-
нага чалавека ўзмацняліся тым, што на яго вачах раскашаваў чыноўнік Рыжыкаў, ак-
тывіст накшталт Сафрона Дзядзюлі. У дзённіку пісьменнік занатаваў пачуцці, якія не-
калі перапаўнялі героя яго апавядання: «У нас няма ўласнага жыцця, мы ўсё аддаём
дзяржаве. Мы аддалі дзяржаве свае душы і таленты, але мы не Рыжыкавы». У гэтым сум-
ным аўтарскім прызнанні чуецца пратэст супраць такіх грамадскіх абставін, пры якіх
кар’ерызм, прыстасавальніцтва і беспрынцыповасць становяцца нормай, а сумленнасць
і таленавітасць пераўтвараюцца ў загану. Нават у апошні дзень свайго жыцця К. Чорны
быў занепакоены гэтай грамадскай праблемай, аб чым сведчыць запіс у дзённіку ад 22 ліс-
тапада 1944 г.: «Падхалімства, хабарніцтва, чыноўніцтва, паклёпніцтва – за апошнія га-
ды падняліся на вялікую вышыню. Колькі нашай інтэлігенцыі без дай прычыны гіне
ў турмах і на высылцы… Я гіну і не магу выкарыстаць як бы трэба свой талент. Сілы
мае трацяцца і марнуюцца без карысці…» [1, с. 592]. Лішнім чалавекам у грамадстве
адчуў сябе пісьменнік, бо, з’яўляючыся спадчыннікам традыцый сусветнай літаратуры,
імкнуўся абудзіць сваёй творчасцю ў суайчыннікаў крытычны розум, здольнасць ад-
розніваць Зло ад Дабра.
Вобраз Сафрона Дзядзюлі пранізаны выкрывальна-сатырычным пафасам. Пер-
шая сустрэча Волечкі і Сафрона была непрыемнай для іх абоіх. Малая дзяўчынка зара-
гатала, калі ўбачыла, як іх конь расквітаўся з самаўпэўненым падлеткам, які «так асмя-
леў каля чужога каня, што надумаўся навырываць з яго хваста валасні сабе на вуду»
[2, с. 487]. Разгневаны хлопчык «адбегся, хапіў сукаваты пошвырак і смальнуў канюў бок» [2, с. 487]. Другая крыўда была намнога страшнейшай: Сафрон не любіў успамі-
наць пра сваё няўдалае сватанне да Макаркавых Волькі. «Успаміны пра гэта былі прык-
рыя. Але з-пад гэтай прыкрасці даволі ўпарта высоўвала галаву ганарыстае задаваль-
ненне» [2, с. 487], – заўважае аўтар. Адмаўляючы надакучліваму жаніху, Волечка назы-
вае яго «пустым ганарліўцам», тым самым дакладна адкрэслівае сутнасць яго характа-
ру. Ганарлівасць – гэта самаўпэўненасць, даведзеная да вышэйшай ступені. Цудоўны
знаўца чалавечай душы, якога нездарма называюць беларускім Дастаеўскім, К. Чорны
падрабязна аналізуе сімптомы духоўнай хваробы свайго героя. Адзін з іх – няздоль-
насць ганарліўца цярпець крытыку. З іроніяй аўтар сочыць за рэакцыяй Сафрона
на Вольчыны заўвагі і адзначае: «Усе гэта было праўда. І тым больш зняважыла высо-
кія Дзядзюлевы пачуцці» [2, с. 488]. Расказваючы пра іх, пісьменнік свядома пазбягае
слоў «любоў», «каханне» і толькі празаічна канстатуе: «праз пэўныя гады Сафрон Дзя-
дзюля пачаў ныць па чарнавалосай Вольцы» [2, с. 488]. Ужо выбарам лексічных срод-
каў Кузьма Чорны падкрэслівае няздольнасць ганарліўца любіць некага, апроч сябе.
Яшчэ адным са спосабаў стварэння вобраза Дзядзюлі з’яўляецца ўдалае выкарыстанне
аўтарам мастацкіх дэталяў. Заўважаныя Волькай знакі прысутнасці, якія пакідае пасля
сябе Сафрон: «кучу смецця», «попелу з папяросы», «пяску і гразі з-пад ног», «сколаны
і зрэзаны стол» – сведчанні духоўнай абмежаванасці героя, яго ўпартага нежадання лі-
чыцца з інтарэсамі іншых людзей, якіх ён не праміне абсмяяць. Хваравітая прага ўзвы-
шэння выяўляецца і ў пазнаках героем свайго прозвішча. Дакараючы Сафрона, Волька
гаворыць: «Калі ты возьмеш у рукі якую-небудзь рэч, то адразу пачнеш на ёй цвіком,
шклом ці хоць запалкай вырысоўваць сваё прозвішча і зглуміш тое, што трымаеш у ру-
ках» [2, с. 488].
Змены ў грамадскім жыцці спрыялі рэалізацыі начальніцкіх амбіцый Сафрона
Дзядзюлі. Аўтарская пазіцыя выяўляецца ў парадзіраванні казённа-бюракратычных
штампаў, іранічнай ацэнцы дзейнасці вясковага «актывіста»: «
Роман Романыч
Роман Романыч
93 781
Лучший ответ
Я нашла данное произведение только на белорусском. По белорусски я не читаю. Есть по-русски?

Апавяданне «Макаркавых Волька» – гэта пісьменніцкая спроба адказу на балю-
чыя пытанні грамадска-палітычнага жыцця краіны ў 30-я гады мінулага стагоддзя, мас-
тацкі дакумент таго змрочнага часу. Неабходна ўлічваць, што Кузьма Чорны, працую-
чы над творам, знаходзіўся пад уплывам знешняй і ўнутранай цэнзуры. Данінай сацыя-
лагізатарскай крытыцы, якая ў 1930-я гг. патрабавала ад пісьменнікаў ухвалення выні-
каў «вялікага пералому», можна лічыць апісанне ў творы новай вёскі: «За апошнія гады
на ранейшай вуліцы асталося не больш палавіны хат: хто будаваўся, хто выходзіў
на шырэйшую разлегласць… Стаяла многа новых дамоў. …З поўдня ад пасёлка, як во-
кам акінуць, цягнуўся нядаўна засаджаны калгасны сад. З другога боку ішлі калгасныя
гаспадарчыя пабудовы. Маладыя таполі, клёны і каштаны стаялі жоўтыя паабапал да-
рогі» [2, с. 490].
Пісьменнік, паэтызуючы новую вёску, не пабаяўся паказаць, што новы лад бу-
даваўся ў краіне на руінах старога. Ахвярамі бальшавізму сталі царква і хрысціянскія
каштоўнасці. Сімвалам іх занядбання ў апавяданні з’яўляецца апісанне будынка, што
сірацее поруч з кааператыўным праўленнем: «Царква была зусім трухлявая. Гнілая ша-
лёўка не трымалася на цвіках і сыпалася ўніз спарахнелымі кавалкамі. Доўгія цвікі
скрозь тырчалі на сцяне» [2, с. 491].
Апавяданне Кузьмы Чорнага «Макаркавых Волька» вылучаецца прыпавесційнай
маштабнасцю маральна-філасофскага малюнка. Канфлікт твора пры ўдумлівым прачы-
танні з побытавага перарастае ў сацыяльны.
Тонкі псіхолаг і чалавеказнаўца, Кузьма Чорны супрацьпастаўляе Сафрону Дзя-
дзюлю, абмежаванаму кар’ерысту і прыстасаванцу, Вольку Макаркавых – носьбіта
«прасветленага інтэлекту і чулага сэрца». У апавяданні па-майстэрску створаны тып
бяздушнага кар’ерыста, які нахрапіста лезе ў «цэнтр вялікіх» спраў. Жывучы ва ўмовах
падазорнасці, страху, разгулу подласці, К. Чорны спрабуе знайсці адказ на пытанне, ча-
му пакутуюць ні ў чым не вінаватыя сумленныя людзі, а гаспадарамі новага жыцця ста-
новяцца падобныя да Дзядзюлі тыпы. У творы аўтар акрэслівае некалькі прычын такой
грамадскай сітуацыі. Адна з іх выяўляе пазіцыю шматлікіх ахвяр, якія да апошняй хві-
ліны жыцця свята верылі ў тое, што ў іх пакутах вінаваты даносчыкі і паклёпнікі. Абві-
навачаныя пісалі лісты ў высокія інстанцыі з малітоўнай просьбай разабрацца ў іх спра-
ве. У апавяданні гэтая тэндэнцыя выяўлена ў прыхаваным аўтарскім папроку: «Нават
самыя лепшыя працаўнікі да яго прывыкалі, што трацілі патрэбу падумаць пра яго,
а што гэта за чалавек такі». Нібы апраўдваючы недальнабачнасць «лепшых працаўні-
коў», Кузьма Чорны дадае, што ў справе прыстасаванства «Сафрон Дзядзюля быў са-
праўдны талент, можна сказаць, глыбокі і тонкі» [2, с. 489].
Кіпучая дзейнасць кар’ерыста не магла быць незаўважанай аднавяскоўцамі. Ад-
нак іх рэакцыя на паводзіны «актывіста» ў многім паказальная. Праз такую рэакцыю
Кузьма Чорны не толькі характарызуе жыхароў адной канкрэтнай вёскі, але і выяўляе
тыповую нацыянальную рысу беларусаў. «Вядома, з такога чалавека кпілі ў кожнай ха-
це, але за вочы. У вочы ж ніхто не хацеў з ім звязвацца, кіруючыся прыказкай, што
«воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць» [2, с. 489]. Кошт такой «мудрасці» адна-
вяскоўцаў спаўна зведаў Вольчын бацька, які меў толькі і занятку, што з ранку да веча-
ра вісець крукам у сельсавеце, дамагаючыся даведкі. Аднак як ён ні намагаўся дапа-
магчы дачцэ, у адзіночку з Дзядзюлем не справіўся. Таму, «злосны на ўвесь свет, ён на-
пісаў дачцэ горкую праўду, што не мае больш сіл і цярплівасці» [2, с. 489].
З біяграфіі пісьменніка вядома, што апошнія свае дні К. Чорны дажываў у невя-
лічкім катушку, які быў непрыгодны для жыцця і творчасці. Пакуты хворага, знявеча-
нага чалавека ўзмацняліся тым,
Валентина Костян Это на белорусском языке, все правильно
Кузьма Чорны сцвярджае, што ганарлівасць выпальвае душу ахвяры, ператвара-
ючы чалавека ў раба страсці. Волечка ўратавала Сафрона, хвароба адступіла. Здавала-
ся б, чалавек павінен быць удзячным і доктару, і лёсу, што прывёў жанчыну ў вёску,
але ж – не, ён зноў пакутуе і мучыцца: «Як цвік з-пад малатка, яго мазгі прабівала дум-
ка, што на яго накладзена пячаць ганьбы: у цяжкую для яго хвіліну Волька прыйшла
ратаваць яго» [2, с. 493]. Няшчасны чалавек Сафрон Дзядзюля не здольны радавацца
жыццю, заўважаць прыгажосць навакольнага асяроддзя. Духоўная хвароба, даведзеная
героем да вышэйшай кропкі, змушае яго зноў пісаць заяву на сваю выратавальніцу.
Трагізм сітуацыі паглыбляецца ўсведамленнем той акалічнасці, што гэты бяздуш-
ны чалавек займае пасаду дзяржаўнага чыноўніка. Ілюстрацыяй паклёпніцкага таленту
і сімвалам эпохі з’яўляецца тэкст апошняй заявы Дзядзюлі. Апавяданне «Макаркавых
Волька» напісана Кузьмой Чорным у жудасны для краіны час вынішчэння лепшых лю-
дзей нацыі. Заявы ганарлівага зайдросніка было дастаткова, каб знішчыць невінаватага
чалавека. Ад імя дзясяткаў тысяч ахвяр вуснамі сваёй гераіні пісьменнік-гуманіст задае
пытанне: «Нашто?» і дае адказ: «Так сабе, з ласкі на пацеху… Адным словам – чорт
з ім…» [2, с. 495]. Тым самым мастак слова нагадвае чытачу, што кожны чалавек воль-
ны ў выбары жыццёвых прыярытэтаў. Са сваёй ласкі мы аддаем душу Богу ці д’яблу.
Антыподам Сафрона Дзядзюлі ў апавядані з’яўляецца Макаркавых Волька. Гэты
вобраз створаны вельмі лаканічна. Некалькімі штрыхамі К. Чорнаму ўдалося ўвасобіць
аўтарскі ідэал чалавека. Спрытная, прыгожая, вясёлая Волька адмаўляецца ад стэрыа-
тыпу ў выбары будучыні. Большасць дзяўчат у пачатку мінулага стагоддзя па-
дпарадкоўвалася наканаванню: жаночая дарога – ад печы да парога. Гераіня Чорнага
вырашыла вучыцца, адважылася ехаць ў горад. Савецкая ўлада адкрыла такую пер-
спектыву для моладзі. Аўтар піша: «У яе і ў думках не было ісці замуж… яна хацела
ехаць вучыцца» [2, с. 488]. Унутраны свет Волькі, яе маральна-этычныя ідэалы раскры-
ваюцца праз характарыстыку, якую яна дала надакучліваму жаніху. У васямнаццаціга-
довай дзяўчыны хапіла мудрасці спасцігнуць сутнасць Сафрона і смеласці сказаць яму
праўду ў вочы.
Характар Волькі выяўляецца праз яе адносіны да бацькоў. Дзяўчына не можа ігна-
раваць непрыстойныя паводзіны Сафрона, які смяяўся з яе маці. Нагадваючы Дзядзюлі
аб яго ўчынку, дзяўчына імгненна змяняецца: «Апошнія словы Волька сказала гнеўна,
гнеў гэты з’явіўся ў яе нечакана, пры ўспамінах аб гэтым выпадку» [2, с. 488]. Тым са-
мым аўтар нібы гаворыць чытачу, што ў яго гераіні хопіць сіл супрацьстаяць хамству. Ён
не расказвае нам, як дзяўчына перажывае непрыемнасці, што пасыпаліся на яе галаву.
Даведаўшыся, што маці захварэла, яна вяртаецца з горада, каб яе даглядаць. Дзяўчына,
шкадуючы бацьку, адмаўляецца ад грошай, з цягам часу сама высылае яму дапамогу.
Пашана да памяці пра бацькоў выяўляецца ў клопаце дачкі аб упарадкаванні іх
магіл. Сталай жанчыне прыемна было слухаць удзячныя ўспаміны суседзяў пра яе
бацькоў. Волька любіць людзей і навакольны свет. У яе адкрытая душа, чулае сэрца,
бо як толькі яна пачула размову, аб тым што ў вёсцы захварэў Дзядзюля, нягледзячы
на дажджлівае надвор’е, доктар сама прапанавала дапамогу: «Маладая жанчына адразу
ўстала і папрасіла правесці яе да Дзядзюлі [2, с. 487]». Нават пасля таго, як хворы прыз-
наўся, што гэта ён не даў цвікоў, каб зрабіць агароджу на магілках бацькоў, Волька
не перастае выконваць свой прафесійны абавязак, зноў пад дажджом ідзе да хворага.
На гэты раз лёс выпрабоўвае не толькі яе прафесійныя, але і чалавечыя якасці.
Шукаючы паперу для рэцэпта, Волька знайшла чарнавікі заяў-даносаў Сафрона. «Гля-
нуўшы ў іх, яна жахнулася, яна чытала чарнавікі Дзядзюлевых заяў на яе. «Вось чаму я
гэтулькі пакутавала, цярпе
Ольга Базуева
Ольга Базуева
8 621
Гераіня Чорнага выяўляе ў гэтай сітуацыі незвычайную сілу волі, высакарод-
насць і міласэрнасць, якія прымушаюць яе быць літасцівай да ворага. Перамагаючы
грэблівасць да паклёпніка, доктар лечыць цела пацыента, добра разумеючы, што душы
яго ўжо не дапаможаш. У лісце да сяброўкі Волька прызнаецца: «Я хацела толькі адна-
го: каб ён хутчэй паправіўся і каб больш не лячыць мне яго. Прыйшоўшы дадому, я
доўга мыла рукі і думала: зусім можа быць, што ён зноў пачне займацца падобным
шальмоўствам» [2, с. 495].
Непрыемнае адкрыццё, якое зрабіла гераіня ў роднай вёсцы, не паўплывала на яе
жаданне вярнуцца працаваць у мясціны маленства, не разбурыла яе веру ў чалавечае
і чалавечнасць.
...lizik... ...xd... Все с книги переписал, спасибо