Olga Ch
Olga Ch

Было гэта даўно. Адразу ж пасля вайны. У голад.. .

Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўгадоўга разглядала яго, нюхала, паварочвала і так і гэтак, нібыта не верыла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб. Потым яна разламала акрайчык напалову: адзін кавалак дала мне, а другі палажыла на стол, пад абрус. — Гэта Толіку.. . Вернецца з лесу — то павячэрае.. . Сама ж, узяўшы капаніцу, пайшла на агарод акопваць бульбу.

Я вельмі хацеў есці. I той кавалачак хлеба, што дала мне маці, з'еў, праглынуў мігам. I толькі растравіў яшчэ болып свой голад.. Не вытрымаў -узяў у сваю руку той кавалачак хлеба, што пакінула маці Толіку, майму старэйшаму брату. Не есці ўзяў. Проста так, паглядзець. I тады раптам мне здалося, што маці мяне абдзяліла, брату пакінула хлеба намнога болып, чым дала мне. Ад братавага кавалачка я адшчыкнуў крошачку…

Схамянуўся я тады, калі на маёй далоні асталася абшчыпаная з усіх бакоў скарыначка. Што я нарабіў? Што скажуць маці, брат, калі вернуцца да хаты?. .

Спакуса з'есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая неадольная, што я не выцерпеў — зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ў рот.. .

Брат вярнуўся з лесу, як заўсёды, позна… Дома есці ў нас не было нічога. I спаць брат лёг у той вечар галодны. Ён доўга варочаўся, не засынаў.

Ніхто — ні маці, ні Толік — ні ў чым мяне не папракнулі.
Але калі я цяпер успамінаю той хлеб, які належала з'есці брату і які з'еў я, і той вечар, калі брат лёг спаць галодны, мне робіцца не па сабе. Здаецца, аддаў бы ўсё, каб толькі не было ў мяне такога ўспаміну,. Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваёй, якбыніхацеў, невыкінеш.

Похожие вопросы
Помогите перевести текст по немецкому пожааалуйста)
Сократите пожалуйста дробь
Сократите текст чтоб влез в таблицу
Ребят, помогите текст сократить
помогите сократить текст до минимуму
сократите текст на английском
Может кто-нибудь помочь сократить текст.
Пожалуйста "сожмите" текст, то есть сократите.
Помогите мне сократить текст!!!
СОКРАТИТЕ два текста пожалуйста