Задача по макроэкономике. Может кто объяснит как её решить.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З'яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.
Разлічваецца трыма метадамі: па даходах, па выдатках, і метадам даданага кошту. Прымяняецца ў Сістэме нацыянальных рахункаў (СНР) . На рахунку «Вытворчасць» СНР ВУП вылічваецца як розніцца паміж аб'ёмамі сукупнага выпуску і прамежнага спажывання, на рахунку «Стварэнне даходаў» — як сума аплочвання працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстанне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажыванне і ашчаджэнні.
ВУП адрозніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажывання асноўнага капіталу. ВУП разлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны ВУП) . Для вывучэння дынамікі ВУП прымяняюцца сталыя цэны. Рэальны ВУП разлічваецца метадам дэфлятавання.
ВУП на душу насельніцтва вылічваецца дзяленнем ВУП на колькасць жыхароў краіны. Для большай якасці параўнання ён часта падаецца з папраўкай на розніцу цэн у розных краінах.
ВУП паказвае толькі грашовы эквівалент усёй створанай прадукцыі, а не якасць прадукцыі, таму не можа прымяняцца для параўнання дабрабыту і якасці жыцця. Для